Библия Астапчык Пераклад Міхаіла Астапчыка

Псалцір, 77 Псалцір, 77 глава

1 Павучэнне Асафа.

Слухай, народ, закон мой,
Дахіліце вуха ваша да слоў вуснаў маіх.
2 Раскрыю для прыпавесці вусны мае,
Вымаўлю прароцтвы ад спрадвеку.
3 Што чулі мы і даведаліся,
Што бацькі нашы паведалі нам.
4 І не пазабылася гэта ў дзяцей у родзе іхнім,
Што ўзвяшчаюць славу Божую, і моц Яго, і дзівы Яго, якія сатварыў.
5 І засведчыў Ён Якаву, і закон паклаў Ізраілю,
І запаведаў яго бацькам нашым, і запаведаў перадаць яго сынам сваім.
6 Да ўзведае род іхні,
Сыны народжаныя вырастуць і паведаюць сваім сынам.
7 Да пакладуць на Бога ўсё спадзяванне свае,
І не забудуцца пра справы Божыя, і запавет Ягоны шукаць пачнуць.
8 Да не зробяцца, як бацькі іх, родам упёртым і мяцежным,
Родам, што не выправіў сэрца свайго, і што не быў верным з Богам ў дусе сваім.
9 Сыны Яфрэма, што былі лучнікамі узброеннымі,
Але збеглі з бітвы,
10 Не захавалі запаветаў Божых
І ў законе Ягоным не сталі хадзіць.
11 І пазабылі пра дабрадзеянні Ягоныя
І пра цуды Яго, што зрабіў ім.
12 І цуды для прабацькоў іхніх,
Што сатварыў у Егіпце на палі Танеас.
13 Развёў воды марскія і правёў іх,
Быццам у мех сабраў воды.
14 І кіраваў іх хмарай у дзень,
І кіраваў іх у ноч святлом полымя.
15 Вывеў ваду з каменя ў пустэльні
І напаі іх як з калодзежа глыбокага.
16 І звёў ваду з камяня,
І ракою пацякла вада.
17 А яны за гэта пачалі грашыць Яму,
Засмуцілі Вышняга ў пустэльні бязводнай.
18 І спакушалі Бога ў сэрцах сваіх,
Каб даў ім ежу, якая па сэрцу іх.
19 І паклёп на Бога ўзвялі і казалі:
«Хіба можа Бог зрабіць ежу ў пустэльні?
20 Адчыніў камень у пустэльні і пацякла вада плынямі воднымі,
Але ж хіба можа хлеб даць ці прыгатаваць ежу для народа Свайго?»
21 Таму пачуў гэта Бог з пагардаю,
І полымя ўзнялося ў Якаве, і гнеў зышоў на Ізраіль.
22 Бо не верылі Богу,
Не спадзяваліся на ратаванне Яго.
23 І загадаў хмарам на небе,
І адчыніў брамы неба.
24 І як дождж падаў ім ману для ежы,
І хлеб нябесны даў ім.
25 Хлеб анёльскі елі людзі,
Даў ежы ім досыць.
26 Узняў на іх вецер з апаўдня,
І навёў сілай Сваёй паўднёвы вецер.
27 І звёў на іх, як пясок,
Як пясок марскі птушак пярнатых.
28 І палі да іх вакол стана іх
І вакол сяліб іх.
29 І елі і насычаліся вельмі,
І насыціў жаданне іхняе.
30 І не мелі нястачы ў тым, что жадалі.
Але яшчэ ежа была на вуснах іх,
31 Як гнеў Божы найшоў на іх,
І знішчыў шмат за іх, і шмат выбраных Ізраіля зрынуў.
32 Але і пасля гэтага яшчэ грашылі,
І не верылі цудам Ягоным.
33 І зніклі ў мітусні дні іхнія
І гады іхнія прайходзілі марна.
34 Калі знішчалі іх, то шукалі Яго,
І звярталіся да Яго, і малілі Яго.
35 І ўспаміналі, што Бог Дапаможца ім,
І што Бог Узвышні — Збавіцель іхні.
36 І любілі Яго вуснамі сваімі,
Але языком манілі Яму.
37 Сэрца іх не было правае перад Ім,
І ў запавеце Ягоным не запэўніліся.
38 Але Бог шчодры, і забываў грахі іхнія, і не губіў,
І вяртаў гнеў Свой, і не запалаў ўвесь гнеў Ягоны.
39 Ён помніў, што яны — плоць,
Дух, што адыходзіць і не перамяняецца.
40 Колькі разоў засмучалі Яго ў пустэльні,
Гнявілі яго ў зямлі бязводнай?
41 То звярталіся да Яго, то спакушалі Яго,
І ўгняўлялі Святога Ізраілявага.
42 І забылі руку Яго ў дзень,
Калі збавіў іх ад ганіцеляў,
43 Што паклаў зазнакі Свае ў Егіпце
І цуды Свае на палі Танэас.
44 І перўтварыў у кроў рэкі іхнія і крыніцы іх,
І не маглі піць.
45 Паслаў на іх пёсьіх мух, каб жаліць іх,
І жабаў, каб паелі іх.
46 І аддаў згубе жыта іх,
І працу іх аддаў да саранчы.
47 Пабіў градам вінішча іх,
І смоквы іх — холадам.
48 Пабіў градам скот іхні,
І маёмасць іх аддаў агню.
49 Даслаў на іх лютасць Сваю,
Лютасць, гнеў і бядоты даслаў цераз анёлаў-загубцаў.
50 Паклаў шлях гневу Свайму і не пашкадаваў жыцця іх,
І скот іх да смерці дадаў.
51 І знішчыў усё першароднае на зямлі егіпецкай,
Усе спачыны іх у сялібах Хама.
52 І ўзняў, як статак оўчы, людзей Сваіх,
І павёў іх па пустэльні.
53 І навучыў іх не палохацца,
І ворагаў іх морам накрыў.
54 І прывёў іх на гору святыні Сваёй,
На гору, што надбаў рукою Сваёй.
55 І прагнаў ад твару іх народы, і па жэрабю ім межы падзяліў,
І засяліў у сялібы іх калена Ізраілявы.
56 Але спакушалі і прагняўлялі яны Бога Ўзвышняга,
І адчыненняў Яго не захавалі.
57 Адвярнуліся і адпрэчыліся,
Як і бацькі іхнія ператварыліся ў лук няверны.
58 І прагнявілі Яго курганамі сваімі
І істуканамі сваімі абразілі Бога.
59 Пачуў і ўбачыў гэта Бог і абурыўся на Ізраіль.
60 І пакінуў скінію Сіломску — сялібу, дзе Ён быў сярод людзей.
61 І аддаў у палон замчышчы іх,
І маёмасць іх — у рукі ворагаў.
62 І аддаў пад меч народ Свой,
І набытак Свой адрынуў.
63 Юнцоў іхніх пажэрла полымя,
І дзевам іх не спяваў ніхто.
64 Святары іхнія пагінулі ад мяча,
І ніхто не аплакаў удавіц іхніх.
65 І паўстаў, быццам ад сну, Бог,
Буйны і моцны, быццам як ад віна.
66 І адкінуў ворагаў сваіх узад,
Зрабіў панашэнне вечнае ім.
67 І адрынуў сялібу Іёсіфа,
І род Яфрэма не выбраў.
68 А выбраў род Юдавы,
Гару Сіён, што палюбіў.
69 І пабудаваў, як сялібу аднарога, сялібу Сабе,
І на зямлі заснаваў яе навекі.
70 І выбраў Давіда раба свайго Сабе.
І прыняў Яго ад статку оўчага.
71 Ад даяроў пасвіць Якава, раба Свайго,
І Ізраіль, набытак Свой.
72 І стаў пасці іх нязлобным сэрцам,
І рукой разумеючай кіраваў іх.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалцір, 77 глава. Пераклад Міхаіла Астапчыка

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.