1 Кіроўцу хору. Карэявым сынам. Псалом.
2 Дабраволіў, Божа, зямлі Сваёй,
Звярнуў з плёну Якава.
3 Пакінуў бяззаконні людзей Тваіх,
Пакрыў усе грахі іх.
4 Утаймаваў увесь гнеў Свой,
Утрымаў гнеў і лютасць Сваю.
5 Звярні нас, Божа ратавання нашага,
І адхілі лютасць Тваю ад нас.
6 Няўжо навекі прагнявіўся на нас?
І гнеў Твой працягнецца з роду ў род?
7 Божа, Ты звернешся ажывіць нас,
І людзі Твае ўзвясяляцца пра Цябе.
8 Падай нам, Божа, ратунак Твой,
Міласэрнасць Тваю падай нам.
9 Пачую, што кажа мне Бог, Які ўзвесціць мір людзям Сваім,
І прападобным Сваім, і да звяртаючых сэрца да Яго.
10 Недалёка ратаванне Яго ад богабаязных,
Заселіцца слава ў зямлю нашу.
11 Дабрыня і праўда сустрэліся,
Праўда і мір аблабызаліся.
12 Ісціна на зямлі зазіхаціць,
І праўда з неба дахілілася.
13 Бо Бог дасць даброту,
І зямля дасць плод свой.
14 Справядлівасць перад Ім пойдзе,
І накіруе па шляху крокі яе.