1 Малітва беднага, калі ён у турбоце,
І да Бога ўзносіць маленне свае.
2 Божа, пачуй маленне мае,
Да данясецца да Цябе плач мой.
3 Не адварочвай твар Твой ад мяне, і ў дзень скрухі маёй дахілі вуха Твае,
У дзень, калі заклічу да Цябе, паспяшай пачуць мяне.
4 Бо знікаюць, як дым, дні мае,
І косці мае, як сухія галіны, пасохлі.
5 Як падкошаная трава, і сэрца мае ссохлася,
Што нават хлеб мой пазабыў есці.
6 Ад усечасных стогнаў маіх
Прысталі да плоці косці мае.
7 Зрабіўся быццам пелікан ў пустэльні,
Быў быццам сыч на зруйнаванні.
8 Не спаў уноччы
І быў, як птушка самотная на даху.
9 Цэлы дзень абражалі мяне ворагі мае,
І тыя, хто хваліў мяне раней, клянуцца мной.
10 Як хлеб попел еў
І са слязьмі піў пітво сваё.
11 Ад твару гневу Твайго і лютасці Тваёй,
Бо ты ўзнёс мяне і зрынуў.
12 Дні мае знікаюць як цень,
І я сам як сена ссохлае.
13 Ты ж, Божа, вечны
І памяць пра Цябе ад роду да роду.
14 Ты, паўстань і ушчодры Сіён,
Бо прыйшоў час ушчодрыць яго.
15 Бо рабы Твае палюбілі камяні ягоныя
І нават пыл яго дарагі для сэрцаў іх.
16 І пава́жаць народы імя Твае,
І ўсе цары зямныя — славу Тваю.
17 Бо ўзвядзе Бог Сіён
І з’явіцца ў славе Сваёй.
18 Пачуе маленне прыгнечаных
І не забудзе пра малітвы іхнія.
19 І раскажуць пра гэта роду наступнаму,
І наступны род усхваліць Цябе.
20 Бо дахіліўся з вышыні Сваёй святыя
І з Неба на зямлю ўвагу звярнуў.
21 Пачуў стогны вязняў
І вызваліў дзяцей забітых бацькоў.
22 Узвесцяць імя Божае ў Сіёне
І пахвалу Яго ў Ерусаліме.
23 Калі збяруцца людзі з царамі разам,
Каб паслужыць Богу.
24 Адказваў Яму на Яго шляху дужага,
Запытваў, колькі дзён мне засталося?
25 Не забірай мяне на палове дзён маіх,
Ад роду да роду гады Твае.
26 Спачатку Ты, Божа, зямлю заснаваў,
І неба — справа рук Тваіх.
27 Яны загінуць, а Ты будзеш вечна,
Усё быццам рыза спарахнее, як вопратку звернеш гэта і пераменяцца.
28 Але Ты той жа,
І не скончацца гады Твае .
29 Сыны рабоў Тваіх узвяселяцца,
І род іхні навекі выправіцца.