Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Псальмы, 102 Псальмы, 102 глава

1 Малітва прыгнечанага, калі ён зьнямагае і вылівае сваю жа́льбу перад Яговам.
2 Ягова, пачуй маю малітву, няхай дойдзе да Цябе маё галашэньне!
3 Ня хавай Аблічча Свайго ад мяне ў дзень майго бядаваньня. Прыхілі да мяне Вуха Тваё. У дзень, калі я клічу, Ты хутка адкажы мне,
4 бо дні мае зьнікаюць, як дым, і косткі мае гараць, як вугольле.
5 Сэрца маё пабíта і высахла, як трава, ажно я забываюся есьці мой хлеб.
6 Ад голасу майго стагнаньня прыліпаюць косткі мае да майго цела.
7 Я стаўся падобным да пэлікана ў пустэльні або да савы ў руінах.
8 Я ня сьплю і стаўся, як самотная птушка на даху.
9 Цэлы дзень зьняважаюць мяне мае ворагі; і тыя, што шалеюць супраць мяне, клянуць мяне;
10 бо ем я попел, як хлеб, і пітво маё я мяшаю са сьлязьмі
11 ад Абурэньня Твайго і Гневу Твайго, бо Ты падняў мяне і кінуў мяне долу.
12 Дні мае зьнікаюць, як цень, і я, я сохну, як трава.
13 Але Ты, Ягова, прабываеш вечна, і памяць Твая (трывае) з роду ды ў род.
14 Ты паўстанеш, зьлітуешся над Сыёнам, бо надыйшоў час аказаць яму міласэрнасьць, бо надыйшоў вызначаны час,
15 бо слугі Твае ўзьлюбілі (нават) камні ягоныя, і яны носяць сум аб развалінах ягоных.
16 І ўбаяцца пагане Імені Яговы, і ўсе каралí зямлі — славы Тваёй;
17 бо збудуе Ягова Сыён, зьявіцца ў Славе Сваёй.
18 Ён прыхінецца да малітвы галечы, і ня пакіне бяз увагі малітву іхную.
19 Гэта будзе напісана роду наступнаму. І народ, які будзе створаны, будзе славіць Ягову;
20 бо Ён глянуў з вышыні Свайго Сьвяцілішча. Ягова глядзіць зь нябёсаў на зямлю,
21 каб пачуць стагна́ньне вязьня і вызваліць сыноў сьмерці,
22 каб абвяшчалі Імя Яговы на Сыёне і Хвалу Ягоную ў Ярузаліме,
23 калі зьбяруцца народы разам і каралеўствы, каб служыць Ягове.
24 «Ён змардаваў у дарозе сілу маю, скараціў дні мае.
25 Я кажу: Божа мой! Ня забяры мяне ў палове дзён маіх.» — «Гады Твае трываюць ад пакаленьня да пакаленьня.
26 Напачатку Ты заснаваў зямлю, і нябёсы ёсьць Справа Рук Тваіх.
27 Яны загінуць, а Ты застанешся. І ўсе яны састарэюць, як вопратка; Ты пераменіш іх, як вопратку, і яны пераменяцца.
28 Але Ты — Той Самы, і гады Твае ня скончацца.
29 Сыны слугаў Тваіх будуць жыць, і насеньне іхнае ўмацуецца перад Абліччам Тваім.»
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 102 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.