Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Псальмы, 69 Псальмы, 69 глава

1 Кіраўніку хору. Паводля мелёдыі «Лілея». Давідавы.
2 Ратуй мяне, Божа, бо воды дайшлі аж да душы (маёй)!
3 Я заграз у глыбокім балоце, і няма там дна. Я ўвайшоў у глыбіні водаў, і цячэньне мяне залівае.
4 Я зьнямогся ад крыку. Перасохла маё горла. Змарыліся вочы мае, чакаючы Бога майго.
5 Больш, чым валасоў на маёй галаве, ёсьць тых, якія нянавідзяць Мяне бяз прычыны. Шматлікія ёсьць тыя, што хочуць мяне зьнішчыць, якія варагуюць супраць мяне нясправядліва. Чаго я ня рабаваў мушу аддаць.
6 Божа, Ты ведаеш няразумнасьць маю. І вíны мае ад Цябе ня схаваныя.
7 Мой Госпад, Ягова войскаў! Хай ня будуць пасаромленыя празь мяне тыя, якія на Цябе спадзяюцца. Няхай ня будуць празь мяне пасаромленымі тыя, якія шукаюць Цябе, Бог Ізраэля! —
8 бо дзеля Цябе я нашу́ ганьбу, сорам пакрывае аблічча маё.
9 Я стаўся чужым для братоў Маіх і іншаземцам дзеля сыноў маткі Маёй;
10 бо руплівасьць па Доме Тваім пажырае Мяне, і зьнявагі тых, што Цябе зьняважаюць, упалі на Мяне.
11 Калі я плакаў, і душа мая стагнала ў посьце, і гэта сталася мне за ганьбу.
12 І як я апранаюся ў валасяніцу, я станаўлюся прымаўкай для пасьмешышча на языках іхных.
13 Тыя, што сядзяць каля варотаў, гавораць супраць мяне, і я станаўлюся прадметам з’едлівых прымавак п’яніцаў.
14 А я, Ягова, малітва мая да Цябе ў час спрыяньня Твайго. Божа, пачуй мяне дзеля вялікай міласэрнасьці Тваёй, дзеля праўды збаўленьня Твайго.
15 Выратуй мяне з багны, каб я ня захлынуўся! Ратуй мяне ад нянавісьнікаў маіх і ад глыбіняў водаў!
16 Ня дай, каб цячэньне водаў мяне захлынула, і глыбіня мяне праглынула. Хай ня замкне нада мною прорва ляпу сваю.
17 Выслухай мяне, Ягова, бо добрая Міласэрнасьць Твая. Праз мноства шчадротаў Тваіх павярніся да мяне!
18 І ня хавай Аблічча Твайго ад раба Твайго, бо я ў бядзе. Хутчэй выслухай мяне!
19 Наблізься да душы маёй. Вызвалі яе! Дзеля ворагаў маіх вызвалі мяне.
20 Ты,Ты ведаеш ганьбу маю і сорам мой, і зьнявагу маю. Перад Табою ўсе прыгнятальнікі мае.
21 Ганьба зламала сэрца маё, і я змогся. Чакаў я спагады, і вось няма яе, і суце́шыцеля, але ня знайшоў.
22 І да́лі яны Мне за ежу жоўць і ў смазе Маёй да́лі Мне піць воцат.
23 Няхай стол іхны стане сеткай для іх, і адплатай — сілок.
24 Хай зацемрацца іхныя вочы, каб ня бачыць. І сьцёгны іхныя няхай дрыжаць назаўсёды.
25 Вылі на іх Ярасьць Тваю, і полымя Гневу Твайго хай дасягне іх.
26 Селішча іхнае няхай запусьцее; і ў палатках іхных хай ніхто ня жыве.
27 Бо таго, каго Ты выцяў, яны перасьле́дуюць, і пра боль Табою параненых яны расказваюць.
28 Да іхнага бяззаконьня дадай бяззаконьне, і хай яны ня прыйдуць да праведнасьці Тваёй.
29 Няхай яны будуць выцертымі з кнігі жыцьця і хай ня будуць упíсаны са справядлівымі.
30 А я моцна зга́ньбены. Мне балíць. Твой паратунак, Божа, хай паставіць мяне на нядасягальную вышыню.
31 Я буду славіць Імя Бога ў песьні і буду ўзьвялічаць Яго хваленьнем.
32 І будзе гэта даспадобы Ягову болей, чым вол, чым бычок з рагамі і раздвоенымі капыта́мі.
33 Убачаць гэта панíжаныя і узра́дуюцца. Вы, што шукаеце Бога, хай жыве ваша сэрца! —
34 бо Ягова слухае ўбогіх, і вязьнямі Сваімі Ён ня грэбуе.
35 Хай хваляць Яго неба і зямля, моры і ўсё, што рухаецца ў іх,
36 бо Бог уратуе Сыён і адбудуе месты Юды, каб яны там жылí і валодалі íмі.
37 І насеньне Ягоных рабоў будзе спадкаваць яго. І тыя, што любяць Імя Ягонае, будуць жыць у ім.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 69 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.