Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Псальмы, 91 Псальмы, 91 глава

1 Хто жыве ў сховішчы Найвышэйшага, той прабывае ў засені Ўсемагутнага.
2 Я скажу Ягове: «(Ты) сховішча маё і цытадэль мая, Бог мой.» На Яго я спадзяюся.
3 Сапраўды, Ён выратуе цябе ад сеці лаўца, ад губіцельнага мору.
4 Крылом Сваім Ён засьціць цябе, і пад крыльлем Ягоным ты знойдзеш прытулак. Шчыт і аслона ёсьць Праўда Ягоная.
5 Ты ня будзеш баяцца страху ноччу, ні стралы, што ўдзень ляціць,
6 ні мору, што ў цемры бадзяецца, ні пошасьці, што пустошыць у полудзень.
7 Падзе́ подле цябе тысяча і дзесяць тысячаў праваруч ад цябе; але да цябе гэта ня наблізіцца.
8 Толькі вачыма тваімі глядзець будзеш і ўбачыш расплату з бязбожнікамі.
9 Сапраўды, Ты, Ягова, мой прытулак. (Чалавек, шчасьлівы ты, што) Найвышэйшага ты выбраў прытулкам сваім.
10 Ня сустрэне цябе ліха, і ніякая пляга ня наблізіцца да жытла твайго,
11 бо Ён Ангелам Сваім дасьць загад пра Цябе сьцерагчы Цябе на ўсіх шляхах Тваіх.
12 На руках яны панясуць Цябе, каб Ты ня выцяўся аб камень Нагою Тваёй.
13 На льва і гадзюку ты наступіш. Маладога льва і дракона ты растопчаш.
14 За тое, што ён у любві прыляпіўся да Мяне, Я выратую яго, Я ўзьніму яго на нядасягальную вышыню, бо ён ведае Імя Маё.
15 Ён будзе гука́ць Мяне, і Я адкажу яму. Я буду зь ім у час ліха. Я вызвалю яго і ўслаўлю яго.
16 Я насычу яго даўжынёй дзён (ягоных) і дам яму ўбачыць збаўленьне Маё.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 91 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.