Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Псальмы, 88 Псальмы, 88 глава

1 Песьня. Псальм. Сыноў Карэявых. Кіраўніку хору. Паводля Махалат леанот. Вучэньне Гэмана Езрагіта.
2 Ягова, Божа збаўленьня майго, удзень я галашу і ўначы перад Табою.
3 Хай узыйдзе перад Аблічча Тваё малітва мая. Нахілі Вуха Тваё да маленьня майго,
4 бо насыцілася лíхам душа мая, і жыцьцё маё наблізілася да апраметнай.
5 Я прылічаны да тых, якія зыходзяць у магілу, я стаўся як чалавек, які ня мае ўспамогі,
6 бу́дучы ня мёртвым упадоблены сьцятым, якія ляжаць у магіле, якіх Ты больш ня ўспаміна́еш, якія адкінутыя ад Рукі Тваёй.
7 Ты паклаў мяне ў найглыбейшую яму, у цемру, у глыбíні цемры.
8 Цяжка цяжарыць мяне лютасьць Твая, усімі хвалямі Тваімі Ты гняцеш мяне долу. — Зэля.
9 Ты аддалíў ад мяне маіх знаёмых, зрабіў мяне агідным для іх. Я ўвязьнены і ня магу выйсьці.
10 Высахла вока маё ад гароты. Цябе, Ягова, клічу я ўвесь дзень. Да Цябе працягваю я мае рукі.
11 Ці зробіш Ты цуд над нябожчыкамі? Ці ўстануць нябожчыкі і будуць Цябе вызнаваць (і славіць)?
12 Ці стане хто ў магіле распавядаць пра Тваю Міласэрнасьць, у абадоньне пра Тваю Вернасьць?
13 Ці будуць пазнаны ў цемры Цуды Твае і ў зямлі забыцьця Справядлівасьць Твая?
14 І я, Ягова, я клічу да Цябе, і зраньня малітва мая сустракае Цябе.
15 Чаму, Ягова, адкідаеш Ты душу маю, хаваеш Ты Аблічча Тваё ад мяне?
16 Прыгнечаны я і набліжаюся да сьмерці ад юнацтва. Я нясу жахі Твае, я ў роспачы.
17 Нада мной прайшлі гне́вы Твае. Жахі Твае зьнішчаюць мяне.
18 Яны ахінаюць мяне, як воды, увесь дзень. Яны разам акружаюць мяне.
19 Ты аддаліў ад мяне сябра і блізкага. Знаёмыя мае ў цемры.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 88 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.