Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Псальмы, 73 Псальмы, 73 глава

1 Псальм Асапавы. Сапраўды, Бог добры да Ізраэля, да тых, што чыстыя сэрцам.
2 А я, ногі мае ледзь ня пахіснуліся; амаль пакаўзну́ліся стопы мае;
3 бо я пазайздросьціў пыха́тым, як я пабачыў дабрабыт бязбожнікаў;
4 бо няма ім гора аж да сьмерці, і тлустае чэрава іхнае.
5 Яны жывуць ня ў бядзе, як іншыя людзі, і ня церпяць яны бічаваньняў разам зь людзьмі.
6 Таму пыха ёсьць іхным нашыйнікам, і гвалт, як адзеньне, пакрывае іх.
7 Вылупіліся ад туку вочы іхныя. Пераліваюцца цераз край жадобы сэрца іхнага.
8 Яны зьняважаюць і зласьліва абмаўляюць. Пра ўціск яны гавораць звысака.
9 Да неба яны ўзьнімаюць рот свой, язык іхны расхаджвае па зямлі.
10 Таму туды ж зварача́ецца і народ Ягоны, і пье поўніцай іхныя воды.
11 І яны кажуць: «Як можа ведаць аб гэтым Бог? І ці мае Ўсявышні веданьне?»
12 Вось! Гэтыя ёсьць бязбожнікі, і яны заўсёды бясклапотна памнажаюць багацьце.
13 Сапраўды, я марна ачышчаў маё сэрца ды ў нявіннасьці ру́кі мае абмываў;
14 І (марна) я ўвесь дзень быў бічаваны і дысцыплінаваны кожную раніцу.
15 Калі б я сказаў: «Я буду гаварыць (як яны),» дык, я здрадзіў бы роду сыноў Тваіх.
16 І я задумаўся, як гэта зразумець. Гэта было цяжка ў вачах маіх —
17 пакуль я ні ўвайшоў у Сьвятыню Бога і ні зразумеў іхнага канца.
18 Сапраўды, Ты паставіў іх на коўзкія шляхі. Ты пакінуў іх па́даць у пагібель.
19 Як зьнянацку яны сталіся спустошанымі, яны счэзлі, яны прынялі канец ад жахаў!
20 Як сном пасьля абуджэньня, так Ты, мой Госпадзе, падняўшыся, пагрэбуеш вобразам іхным.
21 Калі сэрца маё было напоўнена горыччу і трымцела нутро маё,
22 тады я быў няразумны і нічога ня цяміў. Я быў перад Табой, як жывёліна.
23 Але заўжды я з Табою. Ты трымаеш маю правую руку́.
24 Ты вядзеш мяне радай Тваёй, і потым прыймеш мяне ў Тваю славу.
25 Каго маю я на Нябёсах? І з Табою я нічога ня жадаю на зямлі.
26 Зьнемагае цела маё і сэрца маё, Скалой сэрца майго і Часткай маёй ёсьць Бог навечна;
27 бо вось, тыя, што далёка ад Цябе, загінуць; Ты губіш усіх, хто, блудзячы, адступае ад Цябе.
28 Але я, блізкасьць Бога ёсьць для мяне дабро. Я зрабіў маім прытулкам Ягову, майго Госпада, каб абвяшчаць усе ўчынкі Твае.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 73 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.