Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Псальмы, 147 Псальмы, 147 глава

1 Хваліце вы Ягову! Бо гэта добра Богу нашаму сьпяваць і іграць, бо гэта прыемная, належная хвала.
2 Ягова будуе Ярузалім. Ён зьбірае выгна́нцаў Ізраэля.
3 Ён лечыць зламаных сэрцам, перавязвае іхныя раны.
4 Ён зьлічвае лік зорак. Ён называе іх усіх пайменна.
5 Вялікі наш Госпад і багаты на сілу, і Розум Ягоны нявымерны.
6 Ягова падтрымлівае пакорных, а бязбожных Ён прыгінае да зямлі.
7 Сьпявайце Ягове хвалебную песьню, грайце Богу нашаму на гарпе,
8 Які засьцілае неба хмарамі, Які рыхтуе для зямлі дождж, траву на гарах узрашчае,
9 Які жывёле дае ейную пашу, і груганятам, якія крычаць (аб ежы).
10 Ён мае ўпадабаньне ня ў сіле каня, і ня ногі мужчыны Яму даспадобы.
11 Ягова падабае тых, якія Яго баяцца, тых, якія спадзяюцца на Ягоную Міласэрнасьць.
12 Слаў, Ярузаліме, Ягову! Хвалі, Сыёне, твайго Бога,
13 бо Ён мацуе за́саўкі брамаў тваіх, сыноў тваіх багаслаўляе ў асяродку тваім,
14 Ён ўсталёўвае мір у межах тваіх, тукам пшаніцы насычае цябе,
15 Ён пасылае Слова Сваё на зямлю, вельмі хутка бяжыць Ягонае Слова,
16 Ён сьнег дае, быццам воўну, сыпле іней, як попел,
17 лёд Свой кíдае, як кавалачкі: хто можа выстаяць перад Ягоным марозам?
18 Ён пасылае Слова Сваё і растапляе іх. Ён дзьме ветрам Сваім: цякуць воды.
19 Ён абвяшчае Слова Сваё Якубу, Статуты Ягоныя і Суды Ягоныя Ізраэлю.
20 Ніякаму народу Ён гэтак ня зрабіў. І Судоў Ягоных яны ня ведаюць. Хваліце вы Ягову!
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 147 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.