1 Каля рэкаў Бабілёну, там сядзелі мы і плакалі, калі мы ўспаміналі пра Сыён.
2 На вербах пасярод яго мы павесілі нашыя гарпы,
3 бо там тыя, якія ўзялі нас у палон, патрабавалі ад нас словаў песьні, і тыя, што насьмяхаліся над намі — радасьці: «Сьпявайце нам адну зь песень Сыёну!»
4 Як мы будзем пяяць песьню Яговы на чужой зямлі?
5 Калі я забуду цябе, о Ярузаліме, хай забудзе (мяне) правіца мая.
6 Хай прыліпне язык мой да паднябеньня майго, калі я ня буду помніць цябе, калі я ня пастаўлю Ярузалім вышэй за найвышэйшую радасьць маю.
7 О Ягова, прыпомні сыном Ядому дзень Ярузаліму, якія (тады) казалі: «Разбурайце (яго), разбурайце (яго) аж да ягонага падмурку!»
8 О дачка Бабілёну, якая мае быць разбуранай. Шчасьлівы ёсьць той, які адплачвае табе тваю дзею, якую ты ўчыніла нам!
9 Шчасьлівы ёсьць той, хто дзяцей тваіх схопіць і размажджэрыць іх аб скалу!