1 Навука Асапава. Чаму Ты, Божа, адкінуў нас назаўсёды, і чаму тлее гнеў Твой на авечкі па́сты Тваёй?
2 Успомні збор (люду) Твайго, які Ты прыдбаў перш пачатку часу, вызваліў, як народ уласнасьці (Тваёй), гары Сыён, на якой Ты пасяліўся.
3 Падымі Стопы Твае да вечных руінаў. Усё ў Сьвятыні вораг разбурыў.
4 Рыкаюць праціўнікі Твае пасярод сходаў Тваіх. Яны паставілі іхныя знакі, як азнакі.
5 Ён вядомы, як той, хто падымае сякеру на гушчар лесу;
6 і цяпер яны разьбіваюць усе ягоныя рэзьбы (упрыгожаньні) сякерамі і молатамі.
7 Яны ўрынулі ў агонь Сьвятыню Тваю, Сялібу Імені Твайго апаганілі да гру́нту.
8 Яны сказалі ў сэрцы сваім: «Мы зруйнуем іх усіх ра́зам». Яны спалíлі ўсе мясьціны сходаў Божых у зямлі.
9 Мы больш ня бачым нашых знакаў. Няма больш прарока, і няма сярод нас нікога, хто б ведаў, дакуль (гэта будзе).
10 Дакуль, Божа, бу́дзе зьняважаць уціска́льнік, ці вечна будзе вораг зьняважаць Тваё Імя?
11 Чаму Ты стрымліваеш Руку́ Тваю і Правіцу Тваю? Вымі яе са сховішча вопраткі Тваёй і зрабі ім канец!
12 Але Бог ёсьць Кароль мой здаўна, Які чыніць збаўленьні сярод зямлі.
13 Ты разьдзяліў сілаю Тваёю мора, Ты патрушчыў галовы драконаў у водах.
14 Ты раструшчыў галовы лявіятану, аддаў яго на ежу народу пустэльняў.
15 Ты высек крыніцу і паток. Ты высушыў рэкі мнагаводныя.
16 Твой дзень, і ноч таксама Твая. Ты прыгатаваў сьвятло і сонца.
17 Ты ўсталяваў усе межы зямлі. Ты ўтварыў лета і зіму́.
18 Ты помні гэта: вораг зьняважыў Ягову. І няразумны народ зьняславіў Імя Тваё.
19 Ня аддай душы Тваёй галубіцы зьверу. Жыцьцё ўбогіх Тваіх ня забудзь навечна!
20 Зірні на Запавет, бо цёмныя мейсцы зямлі ёсьць поўныя прытонаў гвалту.
21 Ня дай уцісьнёнаму вярнуцца асаромленым. Гаротны і ўбогі хай славяць Імя Тваё.
22 Паўстань Божа! Вядзі справу Тваю! Помні зьнявагі на Цябе, якія чыніць няразумны ўвесь дзень.
23 Ня забудзь голасу Тваіх супраціўнікаў. Бунт тых, якія паўстаюць супраць Цябе, нясупынна ўзьнімаецца.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Псальмаў, Псальм 74. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Псальмы, Псальм 74 в переводах:
Псальмы, Псальм 74, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Толкования Августина
  6. Комментарии Скоуфилда
  7. Комментарии Сперджена


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.