1 Кіраўніку хору. Са струннай ігрой. Псальм Асапавы. Песьня.
2 Вядомы Бог у Юдэі, у Ізраэлі вялікае Імя Ягонае.
3 І ў Саліме ёсьць Будан Ягоны, і Ягонае жытло ў Сыёне.
4 Там пераламаў Ён стрэлы лука, шчыт і меч і вайну. — Зэля.
5 Ты ёсьць Той, Хто дае сьвятло, Ты магу́тнейшы, чым горы моцныя.
6 Моцныя сэрцам сталі здабычай. Яны сьпяць сваім сном; і ніводзін з магутных мужчын ня знаходзіць сваіх рук.
7 Па Слову Твайму, Божа Якубавы, зва́лены ў сьпячку як вершнік, так і конь.
8 Ты — грозны. І хто ўсто́іць перад Абліччам Тваім, калі Ты гне́ваешся?
9 Зь Нябёсаў Ты абвясьціў прысуд, зямля спалохалася і была сьцішана,
10 як Бог устаў на суд, каб ратаваць усіх пакорных зямлі; Зэля.
11 І гнеў чалавека вызнае́ Табе славу, і рэшту гневу Ты ўтаймуеш.
12 Давайце і спаўняйце абяцаньні Ягову, Богу вашаму. Усе, хто Яго акаляе, хай прынясуць падарункі Таму, перад Кім трэба багавець да страху.
13 Ён утаймуе дух князёў, Ён страшны для каралёў зямлі.