Библия Бокун Пераклад Антонія Бокуна

Псальмы, 76 Псальмы, 76 глава

1 Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Псальм Асафа. Сьпеў.
2 Вядомы ў Юдэі Бог, вялікае ў Ізраілі імя Ягонае.
3 І паўстаў у Салеме схоў Ягоны, і жытло Ягонае — на Сыёне.
4 Там Ён скрышыў стрэлы луку, шчыт і меч, і вайну. (Сэлях)
5 Ты зьзяеш, Ты слаўнейшы за горы здабычы.
6 Зрабаваныя моцныя сэрцам, дрэмлюць сном сваім, і не знайшлі ўсе мужы дужыя рук сваіх.
7 Ад пагрозаў Тваіх, Божа Якуба, здрантвелі і калясьніца, і конь.
8 Ты, [толькі] Ты [напаўняеш] страхам, і хто можа ўстаяць перад абліччам Тваім у час гневу Твайго?
9 З неба Ты даеш пачуць прысуд, зямля ў страху і маўчаньні,
10 калі Бог падняўся на суд, каб збавіць усіх уцісканых на зямлі. (Сэлях)
11 Бо [нават] ярасьць чалавека будзе славіць Цябе, парэшткамі ярасьці Ты падпярэжашся.
12 Давайце і спаўняйце абяцаньні ГОСПАДУ, Богу вашаму; усе, што навакол Яго, нясіце дары Страшліваму.
13 Ён пазбаўляе духу князёў, Ён страшны для валадароў зямных.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 76 глава. Пераклад Антонія Бокуна

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.