Библия Бокун Пераклад Антонія Бокуна

Псальмы, 62 Псальмы, 62 глава

1 Кіраўніку хору: на лад Едутуна. Псальм Давіда.
2 Толькі ў Богу супакойваецца душа мая, ад Яго збаўленьне маё.
3 Толькі Ён — скала мая і збаўленьне маё, умацаваны замак мой, дык я не пахіснуся.
4 Як доўга будзеце насядаць на чалавека? Вы ўсе [хочаце] забіць [яго], як тая сьцяна, што скранулася, як агароджа, што валіцца.
5 Яны толькі і радзяцца, як скінуць [яго] з высачыні; ім даспадобы няпраўда; яны вуснамі дабраслаўляюць, але ў нутры сваім праклінаюць! (Сэлях)
6 Толькі ў Богу супачынеш, душа мая, бо на Яго спадзяваньне маё.
7 Толькі Ён — скала мая і збаўленьне маё, умацаваны замак мой, дык не пахіснуся.
8 У Богу збаўленьне маё і слава мая; скала моцы маёй, прыстанішча маё ў Богу.
9 На Яго спадзявайся ў кожны час, народзе! Вылівайце перад абліччам Ягоным сэрцы вашыя, бо Бог — прыстанішча нашае. (Сэлях)
10 Сыны чалавечыя — толькі марнасьць, сыны людзкія — хлусьня; калі пакладзеш іх на шалі, яны разам лягчэй за марнасьць!
11 Не спадзявайцеся на крыўду, не марнейце ў зрабаваным, калі вам памножыцца багацьце, сэрца свайго да яго не прыкладайце!
12 Раз сказаў Бог, а я двойчы пачуў гэта, што сіла — у Бога.
13 І ў Цябе міласэрнасьць, Госпадзе, бо Ты даеш чалавеку паводле ўчынкаў ягоных.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 62 глава. Пераклад Антонія Бокуна

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.