Библия Бокун Пераклад Антонія Бокуна

Псальмы, 132 Псальмы, 132 глава

1 Сьпеў узыходжаньня. Узгадай, ГОСПАДЗЕ, пра Давіда і ўсе беды ягоныя,
2 як ён прысягаў ГОСПАДУ, даваў абяцаньне Моцнаму Якуба:
3 «Не ўвайду ў намёт дому майго, не ўзыйду на пасьцель ложка майго,
4 ня дам вачам маім сну і павекам маім дрымоты,
5 пакуль не знайду месца для ГОСПАДА, сялібы для Моцнага Якуба!»
6 Вось, мы чулі пра яго ў Эфраце, знайшлі яго на палях Яару.
7 Хадзем у сялібу Ягоную, паклонімся перад падножжам стопаў Ягоных.
8 Паўстань, ГОСПАДЗЕ, у месца супачынку Твайго, Ты і каўчэг моцы Тваёй!
9 Сьвятары Твае няхай апрануцца ў праведнасьць, і багабойныя Твае няхай радуюцца!
10 Дзеля Давіда, слугі Твайго, не адварочвай аблічча ад памазанца Твайго!
11 Прысягаў ГОСПАД Давіду праўду і не адступіцца ад яе: «Таго, [хто ёсьць] плод улоньня твайго, Я пасаджу на пасадзе тваім.
12 І калі сыны твае будуць захоўваць запавет Мой і сьведчаньні Мае, якім Я буду навучаць іх, таксама сыны іхнія будуць вечна сядзець на пасадзе тваім».
13 Бо ГОСПАД выбраў Сыён, пажадаў, [каб быў] сялібай для Яго, [кажучы]:
14 «Вось месца супачынку Майго вечна. Тут буду жыць, бо яго ўпадабаў.
15 Дабраслаўляючы, дабраслаўлю здабытак ягоны, убогіх ягоных насычу хлебам.
16 І сьвятароў ягоных апрану ў збаўленьне, і багабойныя ягоныя, радуючыся, радавацца будуць.
17 Там Я ўзрашчу рог Давіду, там пастаўлю сьветач памазанцу Майму.
18 Ворагаў ягоных апрану ў ганьбу, а над ім расквітнее дыядэма».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 132 глава. Пераклад Антонія Бокуна

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.