Библия Бокун Пераклад Антонія Бокуна

Псальмы, 2 Псальмы, 2 глава

1 Чаму бунтуюцца народы, і плямёны задумваюць марнае?
2 Паўстаюць валадары зямлі, і князі сабраліся разам супраць ГОСПАДА і супраць Памазанца Ягонага:
3 «Парвема кайданы іхнія і путы іхнія скіньма з сябе!»
4 Той, Які жыве ў небе, будзе сьмяяцца, Госпад будзе кпіць з іх.
5 І скажа да іх у гневе Сваім, і ў ярасьці Сваёй напужае іх:
6 «Гэта Я паставіў Валадара Майго на Сыёне, гары Маёй сьвятой!»
7 Я абвяшчу пастанову: «ГОСПАД сказаў да Мяне: “Ты — Сын Мой, Я сёньня нарадзіў Цябе!
8 Зажадай ад Мяне, і дам Табе народы зямлі ў спадчыну, і межы зямныя — на ўласнасьць Табе.
9 Кіем жалезным паб’еш іх, быццам начыньне глінянае скрышыш іх”».
10 Дык цяпер, валадары, зразумейце, навучыцеся, судзьдзі зямлі!
11 Служыце ГОСПАДУ са страхам і радуйцеся з дрыжаньнем.
12 Ушануйце Сына, каб не разгневаўся і каб ня зьнішчыў шляху [вашага], бо неўзабаве ўзгарыцца гнеў Ягоны! Шчасьлівыя ўсе, якія ў Ім маюць надзею.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 2 глава. Пераклад Антонія Бокуна

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.