Библия Бокун Пераклад Антонія Бокуна

Псальмы, 139 Псальмы, 139 глава

1 Кіраўніку хору. Давіда. Псальм. ГОСПАДЗЕ, Ты дасьледаваў мяне і ведаеш [мяне].
2 Ты ведаеш, калі я сядаю і калі я ўстаю; разумееш думку маю здалёк.
3 Сьцежку маю і ляжаньне маё Ты спазнаў, і ўсе шляхі мае Табе вядомыя.
4 Бо няма яшчэ словаў на языку маім, а Ты, ГОСПАДЗЕ, ведаеш усё.
5 Ззаду і сьпераду Ты абняў мяне і паклаў на мяне руку Тваю.
6 Надзвычай дзівоснае веданьне, перавышае мяне, не магу яго сьцяміць!
7 Куды мне ісьці ад Духа Твайго і ад аблічча Твайго куды ўцячы?
8 Калі б я ўзыйшоў на неба, Ты там; калі б паслаў сабе [ложак] у пекле, — вось, [і там] Ты!
9 Калі б я ўзяў крылы сьвітаньня, калі б пасяліўся на канцы мора,
10 там таксама рука Твая вадзіла б мяне, і трымала б мяне правіца Твая.
11 Калі б я сказаў: «Няхай цемра пакрые мяне, і ноччу няхай станецца сьвятло вакол мяне»,
12 дык і цемра ня будзе цёмнай для Цябе, і ноч заясьнее, як дзень; цемра, як сьвятло.
13 Бо Ты стварыў ныркі мае, выткаў мяне ва ўлоньні маці маёй.
14 Слаўлю Цябе, бо я захапляльна і дзівосна збудаваны; цудоўныя справы Твае, і душа мая ведае [гэта] добра.
15 Не былі схаваныя косткі мае перад Табою, калі я кшталтаваўся пад заслонай, быў вытканы ў глыбінях зямлі.
16 Зародак мой бачылі вочы Твае; і ў кнізе Тваёй запісаны ўсе дні, што былі вызначаны, калі яшчэ ніводнага з іх не было.
17 Якія каштоўныя для мяне думкі Твае, Божа, якая вялікая безьліч іх!
18 Лічу іх, але іх больш, чым пяску. Я буджуся, і я ўсьцяж з Табою.
19 Калі б Ты, Божа, забіў бязбожніка, тады людзі крывавыя адыйдуць ад мяне.
20 Яны гавораць супраць Цябе зламыснае; дарэмна робяць сябе ворагамі Тваімі.
21 Ці ж ня мушу я ненавідзець тых, што ненавідзяць Цябе, ГОСПАДЗЕ, і брыдзіцца тымі, што супраць Цябе паўстаюць?
22 Нянавісьцю поўнай я іх ненавіджу, яны сталіся ворагамі для мяне.
23 Дасьледуй мяне, Божа, і спазнай сэрца маё, выспрабуй мяне і спазнай думкі мае!
24 І паглядзі, ці не на гаротным я шляху, і шляхам вечнасьці вядзі мяне.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 139 глава. Пераклад Антонія Бокуна

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.