Библия Бокун Пераклад Антонія Бокуна

Псальмы, 80 Псальмы, 80 глава

1 Кіраўніку хору: на лад: “Лілея сьведчаньня”. Псальм Асафа.
2 Пастыру Ізраіля, прыхілі вуха! Ты, Які, як авечкі, водзіш Язэпа, Які на херувімах сядаеш, зазьзяй!
3 Перад абліччам Эфраіма, і Бэн’яміна, і Манасы абудзі магутнасьць Тваю і прыйдзі збавіць нас!
4 Божа, вярні нас назад. Асьвяці нас абліччам Тваім, і будзем збаўленыя!
5 ГОСПАДЗЕ, Божа Магуцьцяў, дакуль Ты будзеш у гневе пры малітве народу Твайго?
6 Ты накарміў іх хлебам сьлёзаў і шчодра сьлязьмі напаіў іх.
7 Ты паставіў нас як [костку] нязгоды дзеля суседзяў нашых, і ворагі нашыя кпяць з нас.
8 Божа Магуцьцяў, вярні нас назад. Асьвяці нас абліччам Тваім, і будзем збаўленыя!
9 Ты вінаградную лазу вынес з Эгіпту, выгнаў народы і яе пасадзіў.
10 Ты расчысьціў [месца] перад абліччам яе, і ўкараніў карані ейныя, і яна напоўніла зямлю.
11 Горы пакрыліся ценем яе, і вецьце яе — як кедры Божыя.
12 Яна пусьціла галіны свае аж да мора, і парасткі свае — да ракі.
13 Чаму Ты раскідаў агароджу ейную, і кожны, хто ідзе дарогаю, абрывае яе?
14 Дзік лясны падкопвае яе, і зьвер палявы пасьвіцца ў ёй.
15 Божа Магуцьцяў, павярніся [да нас], зірні з неба, і паглядзі, і наведай вінаградную лазу гэтую!
16 Захавай тое, што правіца Твая пасадзіла, і парасткі, якія Ты для Сябе ўмацаваў.
17 Яны спалены агнём і пасечаны, і гінуць ад гневу аблічча Твайго.
18 Няхай рука Твая будзе над мужам правіцы Тваёй, над сынам чалавечым, якога Ты ўмацаваў для Сябе!
19 А мы не адступімся ад Цябе; ажыві нас, і мы будзем клікаць імя Тваё.
20 ГОСПАДЗЕ, Божа Магуцьцяў, вярні нас назад. Асьвяці нас абліччам Тваім, і будзем збаўленыя!
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 80 глава. Пераклад Антонія Бокуна

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.