Библия Бокун Пераклад Антонія Бокуна

Псальмы, 145 Псальмы, 145 глава

1 Хвала Давіда. Буду вывышаць Цябе, Божа мой і Валадару, і дабраслаўляць імя Тваё на вякі і вечна!
2 Штодня буду дабраслаўляць Цябе і буду хваліць імя Тваё на вякі і вечна.
3 Вялікі ГОСПАД і годны хвалы, і веліч Ягоная недасьледная.
4 Пакаленьне пакаленьню будзе хваліць творы Твае і пра магутнасьць Тваю будзе апавядаць.
5 Пра слаўную годнасьць велічнасьці Тваёй і пра цудоўныя дзеі Твае буду разважаць.
6 Пра магутнасьць [дзеяньняў] страшных Тваіх няхай гавораць яны; а я пра веліч Тваю буду абвяшчаць.
7 Успаміны пра вялікую добрасьць Тваю яны будуць пераказваць і весяліцца дзеля праведнасьці Тваёй.
8 Літасьцівы і спагадлівы ГОСПАД, павольны да гневу і вельмі міласэрны.
9 Добры ГОСПАД да ўсіх, і літасьць Ягоная — па-над усе справы Ягоныя.
10 Няхай славяць Цябе, ГОСПАДЗЕ, усе творы Твае, і багабойныя Твае няхай дабраслаўляюць Цябе!
11 Пра славу Валадарства Твайго няхай гавораць яны і пра магутнасьць Тваю расказваюць,
12 каб даведаліся сыны чалавечыя пра магутнасьць Ягоную і пра славу велічнасьці Валадарства Ягонага.
13 Валадарства Тваё — валадарства на ўсе вякі, і панаваньне Тваё — у-ва ўсіх пакаленьнях.
14 Падтрымлівае ГОСПАД усіх, хто падае, і падымае ўсіх прыгнечаных.
15 Вочы ўсіх на Цябе ўзіраюцца, і Ты ім спажыву даеш у свой час.
16 Ты расчыняеш руку Тваю і насычаеш усё, што жыве, паводле ўпадабаньня.
17 Праведны ГОСПАД на ўсіх шляхах Сваіх і сьвяты ў-ва ўсіх справах Сваіх.
18 ГОСПАД блізкі да ўсіх, што клічуць Яго, да ўсіх, што клічуць Яго ў праўдзе.
19 Ён робіць паводле жаданьня тых, што баяцца Яго, і чуе лямант іхні і выбаўляе іх.
20 ГОСПАД захоўвае ўсіх, што любяць Яго, але ўсіх бязбожных Ён зьнішчыць.
21 Хвалу ГОСПАДУ будуць казаць вусны мае, і ўсякае цела няхай дабраслаўляе сьвятое імя Ягонае на вякі і вечна.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 145 глава. Пераклад Антонія Бокуна

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.