Біблія » Бокун Пераклад Антонія Бокуна

Псальмы 17 Псальм 17 (16)

1 Малітва Давіда. Пачуй, ГОСПАДЗЕ, праведнасьць [маю], зваж на галашэньне маё, прыхілі вуха да малітвы маёй з вуснаў нефальшывых!
2 Ад аблічча Твайго няхай выйдзе прысуд мой; вочы Твае бачаць, што справядліва.
3 Ты выспрабаваў сэрца маё, уначы адведаў і ачысьціў мяне, і не знайшоў нічога; думкі ліхія ня выйшлі з вуснаў маіх.
4 У справах чалавечых паводле слова вуснаў Тваіх я высьцерагаўся сьцежкаў гвалту,
5 крокі мае трымаліся каляінаў Тваіх, стопы мае не хісталіся.
6 Да Цябе я гукаю, бо Ты, Божа, адкажаш мне. Прыхілі вуха Тваё да мяне, пачуй словы мае!
7 Зьяві міласэрнасьць Тваю, Збаўца тых, якія да правіцы Тваёй уцякаюць ад тых, што паўсталі [на іх].
8 Захавай мяне, як зрэнку вока, у ценю крылаў Тваіх схавай Ты мяне
9 ад бязбожнікаў, якія руйнуюць мяне, ад ворагаў душы маёй, якія атачылі мяне.
10 Тлушчам сваім яны закрылі сябе, вуснамі сваімі яны пыхліва гавораць.
11 На кожным кроку цяпер яны нас абступаюць; вочы свае скіравалі, каб нас кінуць на зямлю.
12 Яны падобныя да ільва, які прагне здабычы, і да львяняці, якое ў засадзе ляжыць.
13 Паўстань, ГОСПАДЗЕ! Выйдзі супраць аблічча ягонага, павалі Ты яго! Мячом Тваім выратуй душу маю ад бязбожніка,
14 ад сьмяротных [людзей] — рукой Тваёй, ГОСПАДЗЕ, ад сьмяротных [людзей] веку гэтага. Частка іхняя — у гэтым жыцьці, і чэрава іхняе Ты са скарбніцы Тваёй напаўняеш, яны насычаюць сыноў сваіх, і лішак свой пакідаюць дзецям сваім.
15 А я ў праведнасьці ўбачу аблічча Тваё, абудзіўшыся, насычуся вобразам Тваім.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Псальмы, Псальм 17. Пераклад Антонія Бокуна.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Псальмы, Псальм 17 в переводах:
Псальмы, Псальм 17, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Толкования Августина
  6. Комментарии Скоуфилда
  7. Комментарии Сперджена


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.