Библия Надсан Пераклад Аляксандара Надсана

Псалтыр, 17 Псалтыр, 17 глава

1 Кіраўніку хору. Песьня слугі Гасподняга Давіда, што пяяў Госпаду ў дзень, калі Госпад вызваліў яго з рук ворагаў ягоных і з рук Саўла.
2 Буду любіць Цябе, Госпадзе, сіла мая!
3 Госпад умацаваньне маё, і прытулак мой, і Збаўца мой. Бог мой — памочнік мой, на Яго спадзявацца буду: Ён мой абаронца, рог збаўленьня майго, заступнік мой!
4 Праслаўляючы, буду клікаць Госпада і вызвалюся ад ворагаў маіх.
5 Болі сьмерці пранялі мяне, і струмені беззаконьня ўстрывожылі мяне,
6 аблыталі мяне пакуты пякельныя, і сеці сьмерці мяне апярэдзілі.
7 І ў маім горы я паклікаў Госпада, усклікнуў да Бога майго. Ён пачуў голас мой з храма сьвятога свайго, і мой крык перад Ім дойдзе да вушэй Яго.
8 І вось захісталася і задрыжэла зямля, і асновы гораў затрымцелі і ўскалыхнуліся, бо Бог разгневаўся на іх.
9 Дым узьняўся ад гневу Яго, і разгарэўся ад аблічча Яго агонь; вуглі загарэліся ад Яго.
10 І нахіліў нябёсы, і сышоў, і цемра пад нагамі Яго;
11 і ўзышоў на хэрувімаў, і паляцеў, паляцеў на крылах ветру.
12 І зрабіў цемру покрывам сабе; вакол Яго — селішча Яго, цёмная вада ў хмарах нябесных.
13 Ад зьзяньня перад Ім разышліся хмары, град і распаленае вугольле.
14 І загрымеў Госпад з неба, Усявышні даў голас свой;
15 пусьціў стрэлы і разагнаў іх, зачасьціў маланкамі і зьбянтэжыў іх.
16 І зьявіліся крыніцы водныя, і адкрыліся асновы сусьвету ад пагрозы Тваёй, Госпадзе, ад подыху духу гневу Твайго.
17 Зыслаў дапамогу з вышыні і ўзяў мяне, выцягнуў мяне з вялікай вады.
18 Ён вызваліць мяне ад моцных ворагаў маіх і ад тых, што ненавідзяць мяне, бо яны сталі дужэйшымі за мяне.
19 Яны апярэдзілі мяне ў дзень бяды маёй, але Госпад стаў мне падпораю
20 і вывеў мяне на прасьцяг. Ён выбавіць мяне, бо ўпадабаў мяне.
21 І адплаціць мне Госпад за праведнасьць маю, за чысьціню рук маіх адплаціць мне,
22 бо я захаваў шляхі Гасподнія і не зграшыў супраць Бога майго.
23 Бо ўсе суды Яго перада мною, і ўставы Яго не былі мне далёкімі.
24 І буду беззаганным перад Ім, і высьцерагацца буду беззаконьня майго.
25 І Госпад адплаціць мне за праведнасьць маю, і за чысьціню рук маіх перад вачыма Яго.
26 З праведным будзеш праведны, з чалавекам бязьвінным будзеш бязьвінны,
27 з абраным абраны будзеш, а з упартым паступіш паводле ўпартасьці яго.
28 Бо Ты выбавіш людзей пакорлівых, а вочы пыхлівых упакорыш.
29 Бо Ты, Госпадзе, Божа мой, запаліш сьветач мой, зробіш сьветлай цемру маю.
30 Бо Табою я вызвалюся ад спакусы, і з Богам маім прайду праз сьцяну.
31 Бог мой — беззаганны шлях Яго; словы Гасподнія выпрабаваныя агнём. Ён абаронца ўсіх, што спадзяюцца на Яго.
32 Бо хто бог, апроч Госпада? І хто бог, апроч Бога нашага?
33 Ён Бог, які падпярэзаў мяне сілаю і ўчыніў беззаганным шлях мой;
34 Ён той, хто ўмацоўвае ногі мае, як аленя, і ставіць мяне на вышынях;
35 хто прывучае рукі мае да бою, а плечы мае зрабіў быццам лук масяжны.
36 І Ты даў мне бясьпечнасьць Твайго збаўленьня, і правая рука Твая падтрымала мяне, і навука Твая цалкам выправіла мяне, і тая ж Твая навука наставіць мяне на розум.
37 Ты пашырыў крокі мае пада мною, і ногі мае не саслаблі.
38 Паганюся за ворагамі маімі, і даганю іх, і не вярнуся, пакуль ня згінуць.
39 Прыцісну іх, і яны ня змогуць устаяць, падуць пад ногі мае.
40 І Ты падперазаў мяне сілаю да бою, і кінуў пад ногі мне ўсіх, што паўстаюць супраць мяне;
41 і ворагаў маіх павярнуў сьпінаю да мяне, і вынішчыў тых, што ненавідзяць мяне.
42 Яны ўзьнялі крык, але не было каму ратаваць, клікалі Госпада, але Ён ня чуў іх.
43 І я раздраблю іх, як пыл насупраць ветру, як балота на дарогах растапчу іх.
44 Выбаў мяне ад закалотаў людзкіх. Ты паставіш мяне галавою народаў. Людзі, якіх ня ведаў, служылі мне:
45 пачуўшы краем вуха, яны пакарыліся мне; сыны чужынцаў лісьлівілі мне;
46 сыны чужынцаў састарэлі і сышлі, кульгаючы, са сьцежак сваіх.
47 Жыве Госпад, і блаславёны Бог, і хай будзе блаславёны Бог збаўленьня майго,
48 Бог, які дае за мяне адплату і пакарыў мне народы;
49 які выбаўляе мяне ад злосных ворагаў. Ты ўзвысіш мяне над тымі, што паўстаюць на мяне, з рук няправеднага вызваліш мяне.
50 Таму, Госпадзе, буду праслаўляць Цябе між народамі і буду апяваць імя Тваё —
51 Цябе, што павялічваеш збаўленьне караля Твайго і чыніш міласьць памазаньніку Твайму Давіду і семю яго давеку.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 17 глава. Пераклад Аляксандара Надсана

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.