Библия Надсан Пераклад Аляксандара Надсана

Псалтыр, 48 Псалтыр, 48 глава

1 Кіраўніку хору. Сыном Карэевым. Псалом.
2 Паслухайце гэта, усе народы, прыхіліце вуха, усе, што жывяце на сьвеце:
3 і земнародныя, і сыны чалавечыя, разам багаты і ўбогі.
4 Вусны мае будуць казаць мудрасьць, а роздум сэрца майго — розум.
5 Нахілю да прыповесьцяў вуха маё, пад гукі гусьляў дам разгадку маю.
6 Чаго мне баяцца ў дзень бяды, калі абступіць мяне беззаконьне крокаў маіх —
7 тыя, што спадзяюцца на сваю сілу і хваляцца вялікім багацьцем сваім?
8 Брат ня вызваліць: ці ж можа вызваліць чалавек? Ён ня дасьць Богу выкупу за сябе
9 і цаны за вызваленьне душы сваёй, нават калі б увесь век цяжка працаваў;
10 і хоць будзе жыць да канца і ня ўбачыць тленнасьці,
11 ён будзе бачыць, як мудрыя паміраюць. Аднолькава згінуць неразважны і неразумны і пакінуць багацьці свае чужым;
12 і магілы іх — дамы іх давеку, жыльлё іх з роду ў род, хоць надавалі яны імёны свае землям сваім.
13 І чалавек, які, будучы ў пашане, не разумее гэтага, падобны да неразумных жывёлаў, ён як адзін з іх.
14 Сам шлях іх — пастка для іх, хоць пасьля хваліць яго будуць вуснамі сваімі.
15 Паклалі іх у апраметнай, як авечак, сьмерць будзе пасьвіць іх, а праведнікі хутка будуць панаваць над імі; і ня стане для іх дапамогі ў апраметнай: яны адкінутыя ад славы сваёй.
16 Але Бог выбавіць душу маю з рукі апраметнай, калі прыме мяне.
17 Ня бойся, калі чалавек багацее, калі слава дому яго павялічваецца,
18 бо, калі памрэ, ня возьме нічога, і слава яго ня сыдзе разам з ім.
19 Бо хоць пры жыцьці душа яго будзе шчасьлівая і ён будзе дзякаваць Табе, бо Ты быў добры для яго, —
20 ён усё роўна пойдзе да роду продкаў сваіх і давеку ня ўбачыць сьвятла.
21 А чалавек, які, будучы ў пашане, не разумее гэтага, падобны да неразумных жывёлаў, ён як адзін з іх.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 48 глава. Пераклад Аляксандара Надсана

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.