Библия Надсан Пераклад Аляксандара Надсана

Псалтыр, 54 Псалтыр, 54 глава

1 Кіраўніку хору. Навука Давіда ў песьнях.
2 Пачуй, Божа, малітву маю і не пагардзі просьбаю маёю;
3 будзь уважлівы да мяне і выслухай мяне. Зажурыўся я ў марнаслоўі маім
4 і ўстрывожыўся ад голасу ворага і ад уціску грэшніка. Бо яны ўзвалілі на мяне беззаконьне і ў злосьці напалі на мяне.
5 Сэрца маё ўва мне ўстрывожылася, і боязь сьмерці пала на мяне.
6 Страх і трапятаньне прыйшлі на мяне, і цемра пакрыла мяне.
7 І сказаў я: «Хто дасьць мне крылы, як у голуба, і палячу, і супачыну».
8 Вось я ўцёк далёка і пасяліўся ў пустыні,
9 чакаў Бога, які выратуе мяне ад маладушнасьці і ад буры.
10 Скінь іх, Госпадзе, і разьдзялі языкі іх, бо я бачыў беззаконьне і разлад у горадзе.
11 Дзень і ноч будуць яны хадзіць вакол яго па мурах яго, а ўнутры яго беззаконьне, гвалт і няправеднасьць,
12 і ліхва, і падман не зыходзяць з плошчаў яго.
13 Бо калі б мяне зьневажаў вораг, я сьцярпеў бы; і калі б той, хто ненавідзіць мяне, пышыўся перада мною, я схаваўся б ад яго.
14 Але ты, чалавеча аднадумны, праваднік мой і знаёмы мой,
15 які рабіў салодкім мне супольнае застольле: у згодзе мы хадзілі ў дом Божы!
16 Хай прыйдзе сьмерць на іх і хай зыдуць жывымі ў апраметную, бо злачыннасьць пануе сярод іх у дамах іх.
17 Я клікаў Бога, і Госпад пачуў мяне.
18 Увечары, раніцай і апоўдні буду казаць і абвяшчаць, і Ён пачуе мой голас.
19 Ён вызваліць душу маю ў супакоі ад тых, што набліжаюцца да мяне, бо многа іх было вакол мяне.
20 Бог пачуе, і Той, што існуе вечна, упакорыць іх. Бо няма для іх перамены, таму што не збаяліся Бога.
21 Ён працягнуў руку сваю для адплаты: яны апаганілі запавет Яго.
22 Разьбегліся ад гневу аблічча Яго, і сэрца іх да горла наблізілася: словы Яго былі мякчэйшыя за алей, а насамрэч яны — стрэлы.
23 Ускінь клопат твой на Госпада, і Ён падтрымае цябе, павек не дазволіць праведніку пахіснуцца.
24 А іх Ты, Божа, зьвядзеш у гібельную яму: людзі лютыя і крывадушныя не дажывуць да паловы дзён сваіх. А я, Госпадзе, буду спадзявацца на Цябе.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 54 глава. Пераклад Аляксандара Надсана

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.