1 Псалом Давіда. Да Цябе, Госпадзе, я ўзьняў душу маю; Божа мой, на Цябе я ўсклаў надзею: хай не пасаромеюся давеку, і хай не насьміхаюцца з мяне ворагі мае.
2 Бо ўсе, што спадзяюцца на Цябе, не зазнаюць сораму:
3 хай будуць пасаромленыя тыя, што чыняць дарэмна беззаконьне.
4 Дай мне, Госпадзе, пазнаць шляхі Твае, навучы мяне сьцежак Тваіх.
5 Накіруй мяне на праўду Тваю і навучы мяне, бо Ты — Бог, Збаўца мой, і я на Цябе спадзяваўся ўвесь дзень.
6 Прыгадай спагадлівасьць Тваю, Госпадзе, і міласьці Твае, бо яны спрадвечныя.
7 Не прыгадай грахоў маёй маладосьці і несьвядомасьці маёй. У міласэрнасьці Тваёй, Госпадзе, успомні мяне дзеля дабрыні Тваёй.
8 Госпад добры і справядлівы, таму павучае тых, што сыходзяць з дарогі.
9 Ён будзе кіраваць пакорнымі ў судах іх, навучыць лагодных шляхоў сваіх.
10 Усе шляхі Гасподнія — міласьць і праўда для тых, што шукаюць запаветаў Яго і сьведчаньняў Яго.
11 Дзеля імя Твайго, Госпадзе, ачысьці мой грэх, бо ён вялікі.
12 Хто той чалавек, што баіцца Госпада? Ён дасьць яму закон на шляху, які той абраў.
13 Душа яго ў дабры прабываць будзе, а семя яго атрымае ў спадчыну зямлю.
14 Госпад — умацаваньне тых, што баяцца Яго, і запавет Ягоны явіць гэта ім.
15 Вочы мае заўсёды зьвернутыя да Госпада, бо Ён выцягне з сеці ногі мае.
16 Глянь на мяне і зьмілуйся нада мною, бо я адзінокі і ўбогі.
17 Памножыліся пакуты сэрца майго: з нядолі маёй выведзі мяне.
18 Глянь на пакорнасьць маю і зьнямогу маю і адпусьці ўсе грахі мае.
19 Глянь на ворагаў маіх, бо яны размножыліся і лютай нянавісьцю ўзьненавідзелі мяне.
20 Сьцеражы душу маю і выратуй мяне: хай ня будзе мне сорамна, што спадзяваўся на Цябе.
21 Бязьвінныя і праведныя сышліся са мною, бо я на Цябе, Госпадзе, спадзяваўся.
22 Выбаў, Божа, Ізраіля ад усіх пакутаў яго.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Псалтыр Давіда, Псальм 24. Пераклад Аляксандара Надсана.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Псалтыр, Псальм 24 в переводах:
Псалтыр, Псальм 24, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Толкования Августина
  6. Комментарии Скоуфилда
  7. Комментарии Сперджена


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.