Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр, 25 Псалтыр, 25 глава

1 Давідава. Да Цябе, СПАДАРУ ўзьнімаю душу сваю.
2 Божа мой! на Цябе я спадзяюся, няхай ня буду засаромлены, няхай непрыяцелі мае не захапляюцца з радасьці зь мяне.
3 І ўсі, што спадзяюцца на Цябе, ня будуць засаромлены; будуць засаромленыя тыя, што бяз прычыны ізрадныя.
4 Дарогі Свае, СПАДАРУ, азнаймі імне; сьцежкаў Сваіх наўчы мяне.
5 Вядзі мяне ў праўдзе Сваёй і наўчы мяне; бо Ты Бог спасеньня майго, на Цябе я спадзяюся ўвесь дзень.
6 Памятуй міласэрдзе Свае, СПАДАРУ, і ласку Сваю, бо спрадвеку яны.
7 Грахоў маладосьці мае і выступаў маіх не ўспамінай; подле міласэрдзя Свайго ўспомні мяне Ты, дзеля дабрыні Свае, СПАДАРУ!
8 Добры а верны СПАДАР; і затым наўчае грэшнікаў у дарозе;
9 Водзе лагодных у судзе і наўчае лагодных дарогі Свае.
10 Усі дарогі СПАДАРОВЫ — ласка а праўда тым, што дзяржаць змову Ягоную а сьветчаньні Ягоныя.
11 Дзеля імені Свайго, СПАДАРУ, даруй бяспраўе мае, бо яно вялікае.
12 Хто тый муж, што баіцца СПАДАРА? Ён наўчае ў дарозе, што яму абраць.
13 Душа ягоная ў дабру будзе перабываць, і насеньню ягонаму спадзець зямля.
14 Тайна СПАДАРОВА тым, што баяцца Яго, і змову Сваю Ён азнаймляе ім.
15 Вочы мае штачасна да СПАДАРА, бо Ён выблытае ізь сеці ногі мае.
16 Абярніся да мяне й зьмілуйся над імною, бо я адзінокі а гаротны.
17 Гарота сэрца майго пашырылася, — з уціскаў маіх вывядзі мяне.
18 Зваж на гора мае а стому маю і даруй усі грахі мае.
19 Глянь на непрыяцеляў маіх, бо іх шмат, і глабальнаю ненавіднасьцю ненавідзяць яны мяне.
20 Усьцеражы душу маю, і вывальні мяне; няхай ня буду паганьбены, бо я здаюся на Цябе.
21 Беззаганнасьць а пасьцівасьць хай крыюць мяне, бо я на Цябе спадзяюся.
22 Выкупі, Божа, Ізраеля з усіх бедаў ягоных.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 25 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.