Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр, 77 Псалтыр, 77 глава

1 Кіраўніку хору Ідуфуновага. Псальма Асафова.
2 Голас мой да Бога, я буду гукаць; голас мой да Бога, Ён нахінае вуха к імне.
3 У дзень уціску свайго я шукаю Спадара; ночы рука мая выцягнена й не апушчаецца; душа мая адмаўляецца ад пацехі.
4 Успамінаю Бога і ўздыхаю; размышляю, і дух мой млее. Сэля.
5 Ты зьдзержуеш векі аччу маіх; я так зьбедаваны, што не магу гукаць.
6 Разважаю дні старавечныя, гады адвечныя.
7 Успамінаю песьню сваю ночы; гукаю із сэрцам сваім, і мой дух скумае:
8 «Нягож назаўсёды адкінуў Спадар і наперад ня будзе зычлівы?
9 Нягож назаўсёды перастала ласка Японая? Ці скончылася слова Ягонае ў род а род?
10 Нягож забыўся Бог быць міласэрным і ў гневе зачыніў жаласьлівасьць Сваю?» Сэля.
11 І я прагукаў: «Вось болька мая; зьмена правіцы Навышняга».
12 Я ўспамінаю ўчынкі ЯГ, бо ўспамінаю старавечныя чудосы Твае!
13 Буду размышляць таксама ўсі справы Твае і размаўляць праз учынкі Твае.
14 Божа! у сьвятасьці дарога Твая. Хто бог вялікі, як Бог?
15 Ты Бог, Каторы чытае дзіва; Ты выявіў магутнасьць Сваю меж людаў;
16 Ты адкупіў плячом Сваім люд Свой, сыноў Якававых а Язэпавых. Сэля.
17 Бачылі Цябе воды, Божа, бачылі Цябе воды й лякаліся, нават глыбіні дрыжэлі.
18 Цур’ём ліліся воды з булакоў, голас выдалі хмары, нават стрэлы Твае выляталі.
19 Голас грому Твайго колам; асьвяцілі маланьні сьвет; трэслася а калацілася зямля.
20 У мору дарога Твая, і сьцежка Твая ў вялікіх водах, і сьляды Твае няведамныя.
21 Ты вёў, як статак, люд Свой рукою Масеяваю а Ааронаваю.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 77 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.