Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр, 31 Псалтыр, 31 глава

1 Кіраўніку хору. Псальма Давідава.
2 На Цябе, СПАДАРУ, спадзяюся, хай не засарамачуся на векі; у справядлівасьці Сваёй выбаў мяне.
3 Нахіні да мяне вуха Свае, уборзьдзе выбаў мяне! Будзь імне моцнаю скалаю, моцным домам гораду, спасьці мяне!
4 Але, Ты скала мая а горад мой; і дзеля імені Свайго вядзі мяне й кіруй мяне.
5 Вывядзі мяне ізь сеці гэтае, што патай пастанавілі на мяне, бо Ты з моцаю маёю.
6 У руку Тваю паручаю дух свой; Ты выкупіў мяне, СПАДАРУ, Божа праўды.
7 Я ненавіджу тых, што заховуюць пустыя марнасьці, але я спадзяюся на СПАДАРА.
8 Буду цешыцца а весяліцца з ласкі Твае, з тога, што Ты бачыў гароту маю, Ты ведаў уціскі душы мае,
9 І не перадаў мяне ў рукі непрыяцеля, пастанавіў на прасторным месцу ногі мае.
10 Зьмілуйся над імною, СПАДАРУ, бо цесна імне, высахлі зь немарасьці вочы мае, душа мая а жывот мой;
11 Бо высілілася ў смутку жыцьцё мае й гады мае ў стагнаньнях; спатыкнулася ў бяспраўю сіла мая, і косьці мае зьнішчэлі.
12 У вусіх уцісканьнікаў сваіх я стаў ганьбаю, асабліва суседзям сваім, пудзілам знаёмым сваім; бачачыя мяне вонках уцякаюць ад мяне.
13 Я забыты ў сэрцу, як мертвы; я стаўся, як загінулая судзіна.
14 Але, я чую абмовы ад шмат каго; адусюль жах, як яны зраджаюцца на мяне, узяць душу маю задумляюць.
15 А я на Цябе спадзяюся, СПАДАРУ; я сказаў: «Ты Бог мой».
16 У руццэ Тваёй часы мае; выбаві мяне ад рукі злосьнікаў маіх і ад перасьледаваньнікаў маіх.
17 Зазьзяй відам Сваім над слугою Сваім; спасі мяне ласкаю Сваёю!
18 СПАДАРУ, няхай ня буду засаромлены, бо я гукаю Цябе; няхай нягодныя будуць засаромлены, няхай змоўкнуць у шэолю.
19 Няхай замлеюць вусны манлівых, што начэпна гукаюць на справядлівага, у гордасьці а ў лягцыменьню.
20 Якая множасьць дабрыні Твае, каторую Ты захаваў тым, што баяцца Цябе, і рабіў тым, што спадзяюцца на Цябе перад сынамі людзкімі!
21 Ты тоіш іх у тайне віду Свайго ад змоваў людзкіх; Ты хаваеш іх у будане ад звадлівых языкоў.
22 Дабраславёны СПАДАР, бо Ён чудосна паказаў імне ласку Сваю ў вабложаным месьце.
23 Я казаў у пасьпеху сваім: «Я адцяты ад аччу Тваіх», Ты адылі, пачуў голас маленьняў маіх, як я пагукаў да Цябе.
24 Любіце СПАДАРА ўсі дабрачэсьлівыя Ягоныя! верных СПАДАР заховуе, але адплачуе зь лішніцаю дзеючаму пыхата.
25 Будзьце дужыя й мацуйце сэрцы вашыя, усі, што спадзяіцеся на СПАДАРА!
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 31 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.