1 Галілуя! Хваліце СПАДАРА зь нябёсаў, хваліце Яго на вышынях.
2 Хваліце Яго, усі ангілаве Ягоныя; хваліце Яго, усі войскі Ягоныя;
3 Хваліце Яго, сонца й месяц; хваліце Яго, усі ясныя гвезды;
4 Хваліце Яго, нябёсы нябёс і воды, што над нябёсамі.
5 Хай хваляць імя СПАДАРОВА, бо Ён расказаў, і стварыліся яны;
6 Ён устанавіў іх на векі а векі; даў права, ад каторага яны не адступяць.
7 Хваліце СПАДАРА ізь зямлі, морскія дзіўствы і ўсі глыбіні,
8 Цяпло й град, сьнег і туман, буйны вецер, выпаўняючы слова Ягонае,
9 Горы а ўзгоркі, пладовыя дзервы і ўсі кедры,
10 Дзікія зьвяры й увесь статак, паўзуны й птушкі крылатыя,
11 Каралёве земныя і ўсі люды, князі і ўсі судзьдзі земныя,
12 Дзяцюкі й таксама дзяўчаты, старыя з малцамі.
13 Хай хваляць імя СПАДАРОВА, бо ўзьнята імя Ягонае адзінае, вялічча Ягонае на зямлі й на небе.
14 Ён узвышыў рог люду Свайго, хвалу ўсіх дабрачэсьлівых Сваіх, сыноў Ізраельскіх, люду блізкога Сабе. Галілуя!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Псалтыр, Псальм 148. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Псалтыр, Псальм 148 в переводах:
Псалтыр, Псальм 148, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Толкования Августина
  6. Комментарии Скоуфилда
  7. Комментарии Сперджена


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.