1 Давідава. Дабраслаў, душа мая, СПАДАРА, і ўвесь нутр мой — сьвятое імя Ягонае;
2 Дабраслаў, душа мая, СПАДАРА і не забудзься ўсіх дабрадзействаў Ягоных;
3 Каторы даруе ўсі бяспраўі твае, Каторы леча ўсі хваробы твае,
4 Каторы адкупляе жыцьцё твае ад зьнішчэньня, Каторы карануе цябе ласкаю а спагадлівасьцяй,
5 Каторы сыце дабром век твой і, як арліную, аднаўляе маладосьць тваю.
6 Дзее справядлівасьць СПАДАР і суды ўсім уцісьненым.
7 Ён паведаміў Масею дарогі Свае, сыном Ізраеля — учынкі Свае.
8 СПАДАР спагадлівы а ласкучынюшчы, памальны да гневу а вельмі міласэрны;
9 Ня будзе заўсёды гневацца ані сердаваць вечна.
10 Ня подле грахоў нашых зрабіў нам ані подле бяспраўяў вашых адплаціў нам;
11 Бо як высака неба над зямлёю, так дужая ласка Ягоная да тых, што баяцца Яго.
12 Як далёкі ўсход ад захаду, так здаліў ад нас выступы нашы.
13 Як айцец спагадае дзяцём, спагадае СПАДАР тым, што баяцца Яго;
14 Бо Ён ведае ўхармаваньне нашае, помне, што пыл мы.
15 Людзіна — як трава, дні ейныя; як кветка палявая, так яна квіціць;
16 Бо павее вецер на яе, і яе няма, і месца ейнага не пазнаюць.
17 Але міласэрдзе СПАДАРОВА ад веку да веку да тых, што баяцца Яго, і справядлівасьць Ягоная да сыноў сыноў,
18 Да такіх, што дзяржаць змову Ягоную, і да тых, што памятуюць прызначаньні Ягоныя, каб паўніць іх.
19 СПАДАР на нябёсах прыгатаваў пасад Свой, і гаспадарства Ягонае ўсе радзе.
20 Дабраслаўце СПАДАРА, ангілы Ягоныя, дужыя сілаю, поўнячыя слова Ягонае, каб слухаць гуку слова Ягонага!
21 Дабраслаўце СПАДАРА, усі войскі Ягоныя, службіты Ягоныя, што поўніце волю Ягоную!
22 Дабраслаўце СПАДАРА, усі творы Ягоныя, на ўсіх месцах дзяржавы Ягонае! Дабраслаў, душа мая, СПАДАРА!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Псалтыр, Псальм 103. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Псалтыр, Псальм 103 в переводах:
Псалтыр, Псальм 103, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Толкования Августина
  6. Комментарии Скоуфилда
  7. Комментарии Сперджена


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.