Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр, 18 Псалтыр, 18 глава

1 Кіраўніку хору. Слугі СПАДАРОВАГА Давіда, каторы мовіў СПАДАРУ словы гэтае песьні таго дня, калі вывальніў СПАДАР яго ад рукі ўсіх непрыяцеляў і ад рукі Саўлавае. Ён казаў:
2 «Я люблю Цябе, СПАДАРУ, мацніня мая!» СПАДАР скала мая, і горад мой, і мой выбавіцель;
3 Божа мой, скала мая, на Каторую я спадзяюся, шчыт мой і рог спасеньня майго, высокая вежа мая!
4 Хвалы годнага пагукаю СПАДАРА і ад непрыяцеляў сваіх вывальняюся.
5 Паварозы сьмерці апуталі мяне, і цур’і веляла напалохалі мяне;
6 Ланцугі шэолю аблыталі мяне, пасадкі сьмерці перанялі мяне.
7 У бядзе сваёй я пагукаў СПАДАРА і да Бога свайго загаласіў, і Ён пачуў з палацу Свайго голас мой, і галашэньне мае перад відам Ягоным прышло да вушшу Яго.
8 Захісталася, затрэслася зямля, таксама поды ўзгоркаў здрыгануліся а затрэсьліся, бо ўгневаўся.
9 Узьняўся дым ад гневу Ягонага, і з вуснаў Ягоных цяпло зьядаючае; вугальле загарэлася ад яго.
10 Нахінуў Ён нябёсы й зышоў, і цемнь пад нагамі ў Яго.
11 І ехаў на херуве, і ляцеў; але, Ён нёсься на крылах ветру.
12 Зрабіў цемрадзь сховам Сабе, навокал Яго будан Ягоны — цемныя воды, густыя хмары булакоў.
13 Ад зьзяньня перад Ім прайшлі густыя хмары Ягоныя, град а жар.
14 І загрымеў на нябёсах СПАДАР, і Навышні выдаў гук Свой, град а жар.
15 Але, пусьціў стрэлы Свае й расьцярушыў іх, і шмат маланьняў, і зрабіў замятню ў іх.
16 І паказаліся цур’і водаў, і агаліліся поды сьвету ад зганеньня СПАДАРОВАГА, ад дзьмухненьня духу ноздраў Тваіх.
17 Паслаў з вышы, узяў мяне, выцягнуў мяне зь вялікіх водаў;
18 Выбавіў мяне ад дужога непрыяцеля майго й ад ненавідзячых мяне, бо яны былі дужшыя за мяне.
19 Яны перанялі мяне ў дзень бяды мае, але СПАДАР быў апораю імне,
20 І вывеў мяне на прастору, уратаваў мяне; бо Ён прыяе імне.
21 Заплаціў імне СПАДАР подле справядлівасьці мае, подле чысьціні рук маіх адплаціў імне.
22 Бо я глядзеў дарогаў СПАДАРОВЫХ і не адтыргнуўся нягодна ад Бога свайго;
23 Бо ўсі суды Ягоныя перад імною, і ўставаў Ягоных я не адсуваў ад сябе.
24 І быў беззаганны зь Ім, і сьцярогся бяспраўя свайго.
25 І адплаціў СПАДАР імне подле справядлівасьці мае, подле чысьціні рук маіх у ваччу Яго.
26 З дабрачэсьлівымі Ты абходзішся дабрачэсьліва, зь беззаганным — беззаганна,
27 З чыстым — чыста, а з крутадухам — ходаешся;
28 Бо Ты выбаўляеш люд убогі, а вочы высокіх паніжаеш;
29 Бо Ты засьвеціш сьвечку маю: СПАДАР, Бог мой, асьвеце цемнь маю.
30 Табою бягу на вятку, і з Богам сваім пераскочу сьцяну.
31 Бог! — беззаганная дарога Ягоная, слова СПАДАРОВА пералітаванае; шчыт Ён усім, што спадзяюцца на Яго; бо хто Бог,
32 апрача СПАДАРА, і хто скала, апрача Бога нашага?
33 Бог, што папяразуе мяне сілаю і дарогу імне даець беззаганную.
34 Робе простымі ногі мае, як аленія, і на вышынях маіх станове мяне;
35 Вуча рукі мае вайны, і гбаю лук мядзяны рукамі сваімі.
36 І Ты даў імне шчыт спасеньня Свайго, і правіца Твая паддзяржала мяне, і кунежнасьць Твая ўзьвялічыла мяне.
37 Ты пашыраеш сігень мой пад імною, і ня хістаюцца шчыкалаткі мае.
38 Жануся за варагамі сваімі, і насьпяваю іх, і не зварачаюся, пакуль ня зьнішчу іх.
39 Я раню іх, і ня ўзумеюць устаць; валяцца пад ногі мае.
40 І Ты папяразуеш мяне сілаю на вайну, прычыняеш, каб праціўнікі мае ўгнуліся пад імною;
41 А варагоў маіх Ты даў імне патыліцы, і ненавідзячых мяне я зьнішчу.
42 Яны гукалі, але ня было ратаўніка; — да СПАДАРА, але Ён не адказаў ім.
43 Я расьцер іх, як пыл па ветру; і выкінуў іх, як бруду вулічную.
44 Ты даў імне ўцячы ад прававаньняў люду з імною, учыніў мяне галавою народаў; люд, каторага я ня знаў, будзе служыць імне.
45 Як толькі яны пачуюць, яны слухаюць мяне, сынове чужаземца паддаліся імне;
46 Сынове чужаземца млеюць а дрыжаць у вагарожах сваіх.
47 Жыў СПАДАР, і дабраславёная скала мая, і няхай будзе ўзьвялічаны Бог спасеньня майго,
48 Бог, што даець імне памсьціцца і паддаець люды пад мяне,
49 Вывальняе мяне ад непрыяцеляў маіх, нават над паўсталымі на мяне Ты ўздымаеш мяне, ад глабаньніка Ты выбавіў мяне.
50 За гэта я буду выхваляць Цябе меж народаў, СПАДАРУ, і імені Твайму буду пяяць.
51 Павялічае выбаўленьні караля Свайго, і выказуе міласэрдзе памазанцу Свайму Давіду а насеньню ягонаму на векі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 18 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.