Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр, 90 Псалтыр, 90 глава

1 Малітва Масея, чалавека Божага. Спадару, Ты быў сялібаю нашаю з пакаленьня ў пакаленьне.
2 Уперад, чымся горы нарадзіліся, і ўхармаваў зямлю а сьвет, і ад веку да веку Ты — Бог.
3 Ты зварачаеш людзіну аж да зьмяжджуленьня і кажаш: «Зьвярніцеся, сынове людзкія!»
4 Бо тысяча год у ваччу Тваім, як дзень учорашні, як ён мінуў, і як старожа ночная.
5 Ты зносіш іх цур’ём; яны, як сон; нараніцы яны, як трава, што мяняецца;
6 Нараніцы яна квіціць а мяняецца, а ўвечары падцінаецца а ссыхае.
7 Бо мы зьнішчэлі ад гневу Твайго, але, палкім гневам Тваім мы спалоханы.
8 Ты палажыў бяспраўі нашы перад Сабою, патайныя нашы на сьвятліню віду Свайго.
9 Бо ўсі дні нашы мінулі ў вабурэньню Тваім, мы каратаем гады свае, як уздых.
10 Дзён год нашых — у іх семдзясят год, а калі вялікая крапчыня — асьмідзясят; іх гордасьць, адылі — гарапашнасьць а немарасьць, бо яны ўборзьдзе бываюць адцяты, і мы адлятаем.
11 Хто ведае сілу гневу Твайго і подле страху Твайго абурэньне Твае?
12 Лічыць дні нашы так наўчы нас, каб прыдбаць сэрца мудрае.
13 Абярніся, СПАДАРУ! Пакуль? пажалей слугаў Сваіх.
14 Насыць нас нараніцы ласкаю Сваёю, каб мы пяялі а весяліліся ўсі дні нашы.
15 Разьвесялі нас подле дзён, у каторых немарасьціў нас, год, у каторых мы бачылі ліха.
16 Няхай зьявіцца слугам Тваім справа Твая і пазор Твой сыном іхным;
17 Няхай прыемнасьць Спадара, Бога нашага, будзе ў нас, і справу рук нашых пацьвярдзі нам, і справу рук нашых пацьвярдзі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 90 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.