Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр, 118 Псалтыр, 118 глава

1 Дзякуйце СПАДАРУ, бо добры, бо на векі міласэрдзе Ягонае.
2 Скажы ж, Ізраелю, што на векі міласэрдзе Ягонае;
3 Скажыце ж, доме Ааронаў, што на векі міласэрдзе Ягонае;
4 Скажыце ж тыя, што баіцеся СПАДАРА, што на векі міласэрдзе Ягонае.
5 З-пад гароты свае я пагукаў да ЯГ, і пакволеньням адказаў імне ЯГ.
6 СПАДАР із імною, не баюся: што зробе імне чалавек?
7 СПАДАР із імною меж памачнікоў маіх, — і я гляджу на тых, што ненавідзяць мяне.
8 Валей уцякаць да СПАДАРА, чымся спадзявацца на чалавека.
9 Валей уцякаць да СПАДАРА, чымся спадзявацца на князёў.
10 Усі народы абступілі мяне; імям СПАДАРОВЫМ я зьнішчыў іх.
11 Абступілі мяне, таксама акружылі мяне; але імям СПАДАРОВЫМ я зьнішчыў іх.
12 Абступілі мяне, як пшчолы; згасьлі, як цяпло зь церняў; імям СПАДАРОВЫМ я зьнішчыў іх.
13 Піхнулі мяне, каб я паваліўся; але СПАДАР памог імне.
14 Сіла мая а песьня ЯГ, і стаў імне спасеньням.
15 Гук радасьці а спасеньня ў буданох справядлівых: «Правіца СПАДАРОВА робе мужным;
16 Правіца СПАДАРОВА высокая; правіца СПАДАРОВА робе мужным».
17 Не памру, але буду жыў і буду абяшчаць учынкі ЯГ.
18 Балюча казьнерыў мяне ЯГ, але на сьмерць не аддаў мяне.
19 Адчыніце імне брамы справядлівасьці; я ўвыйду ў іх і буду выхваляць ЯГ.
20 Гэта брама СПАДАРОВА; справядлівыя ўвыйдуць ёю.
21 Я буду выхваляць Цябе, бо Ты адказаў імне й стаў спасеньням маім.
22 Камень, адкінены будаўнічымі стаў вугольным.
23 Ад СПАДАРА гэта сталася; чудоснае яно ў вачох нашых.
24 Гэта тый дзень, каторы ўчыніў СПАДАР; будзем цешыцца а весяліцца ў ім.
25 Малю, СПАДАРУ! спасі ж, малю, СПАДАРУ, пашчасьці ж!
26 Дабраславёны прыходзячы ў імя СПАДАРОВА. Дабраславім вас із дому СПАДАРОВАГА.
27 Бог — СПАДАР, і засьвяціў нам. Прывяжыце сьвяточны аброк паварозам да рагоў аброчніка.
28 Ты — Бог мой, і я буду выхваляці Цябе; Бог мой, я ўзьвялічу Цябе.
29 Дзякуйце СПАДАРУ, бо добры, бо на векі міласэрдзе Ягонае.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 118 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.