Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр, 107 Псалтыр, 107 глава

1 Дзякуйце СПАДАРУ, бо добры, бо на векі міласэрдзе Ягонае!
2 Няхай кажуць адкупленыя СПАДАРОМ, каторых Ён адкупіў з рукі ўцісканьніка,
3 І ізь земляў зьбер іх, з усходу і із захаду, з поўначы й з паўдня.
4 Яны падарожжавалі на пустыні пустыннаю дарогаю, не знаходзілі места жыць;
5 Галодныя а ўсьмяглыя, душа іхная млела ў іх.
6 І загукалі да СПАДАРА ў немарасьці сваёй, з гароты іхнае ратаваў іх,
7 І павёў іх простаю дарогаю, каб прышлі да места асяленьня.
8 Хваліце СПАДАРА за ласку Ягоную і за чудосы Ягоныя сыном людзкім!
9 Бо Ён досыць чыне жадаючай душы і галодную душу напаўняе дабром,
10 Такіх, што сядзяць у цемні і ў сьмяротным сьценю, скаваныя бядою а зялезам;
11 Бо яны збунтаваліся супроці слоў Божых і ўлегцы замелі раду Навышняга,
12 Затым Ён скарыў нямернаю працаю сэрца іхнае; спатыкнуліся й ня было памачніка.
13 І загукалі да СПАДАРА ў немарасьці сваёй, з гароты іхнае выбавіў іх,
14 Вывеў іх ізь цемні й сьмяротнага сьценю і разарваў вязі іхныя.
15 Хваліце СПАДАРА за ласку Ягоную й за чудосы Ягоныя сыном людзкім!
16 Бо Ён паламіў брамы бранзовыя і пасек завалы зялезныя.
17 Дурныя бедавалі з прычыны выступу свайго і з прычыны бяспраўяў сваіх;
18 Усякае ежы брыдзілася душа іхная, і яны дайшлі да брамаў сьмерці.
19 І загукалі да СПАДАРА ў немарасьці сваёй, з гароты іхнае выбавіў іх;
20 Паслаў слова Свае, і вылячыў іх, і вывальніў ад зьнішчэньня іхнага.
21 Хваліце СПАДАРА за ласку Ягоную і за чудосы Ягоныя сыном людзкім!
22 І няхай абракаюць аброкі падзякі і абяшчаюць справы Ягоныя зь пяцьцём.
23 Каторыя плаваюць па мору ў караблёх, маюць заняткі на вялікіх водах,
24 Тыя бачаць учынкі СПАДАРОВЫ й чудосы Ягоныя ў глыбіні;
25 І раскажа Ён, і ўзьнімаецца бура, каторая падыйме хвалі яго;
26 Узьнімаюцца да нябёс, спушчаюцца да бяздоньняў; душа іх млее ў бядзе;
27 Яны круцяцца, хістаюцца, як п’яны; уся мудрасьць у іх гіне.
28 І загукалі да СПАДАРА ў немарасьці сваёй, і з гароты іхнае вывеў іх;
29 Ён зьмяніў буру ў цішыню, і змоўклі хвалі;
30 І цешыліся, бо супакоіліся, і прывёў іх да жаданага порту.
31 Хваліце СПАДАРА за ласку Ягоную і за чудосы Ягоныя сыном людзкім!
32 Няхай узьвялічаюць Яго ў збору люду і на пасядзеньню старцоў хай хваляць яго.
33 Ён абарачае рэкі ў пустыню й жаролы водаў — у бязводны край,
34 Уродлівую зямлю — у салоную, за нягоднасьць жывучых на ёй.
35 Ён абарачае пустыню ў вазёры водаў і сухую зямлю — у жаролы водаў,
36 І селе там галодных, каб яны прыгатавалі месца на асяленьне;
37 І засяюць полі, і садзяць вінішчы, каторыя даюць урод жніва.
38 І Ён дабраславе іх, і яны вельмі множацца, і статку іхнага ня менее.
39 Ізноў іх паменела, і ўгнуліся ад злога ўціску а смутку.
40 Ён ільлець грэбаваньне на князёў і прычыняе, што яны блудзяць на пустыні, ідзе няма дарогі.
41 Ён падыймае беднага зь немарасьці і множа радзімы, як стаду.
42 Бачаць справядлівыя й цешацца, а ўсякае бяспраўе зачыняе рот свой.
43 Хто мудры, тый зацяме гэта, і зразумее ласкі СПАДАРОВЫ.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 107 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.