1 Кіраўніку хору, на струнных снядзях. Псальма Давідава.
2 СПАДАРУ, ня ў гневе Сваім гань мяне ані ў вапрысклівасьці Сваёй зыр мяне.
3 Зьмілуйся над імною, СПАДАРУ, бо я млею; вылячы мяне, СПАДАРУ, бо ўстрывожаны косьці мае.
4 І душа мая балюча ўстрывожана, а ты, Божа, пакуль?
5 Абярніся, СПАДАРУ, выбаў душу маю, спасі мяне дзеля ласкі Свае;
6 Бо няма ў сьмерці памятаваньня празь Цябе, у шэолю хто можа выхваляць Цябе?
7 Стамаваны я ўздыхамі сваімі, кажную ноч абліваю ложак, сьлязьмі сваімі краплю пасьцелю сваю.
8 Зь бяды зацьмела вока мае, ад уцісканьнікаў маіх пастарэла яно.
9 Адступітеся ад мяне ўсі ліхадзеі, бо пачуў СПАДАР гук плачу майго.
10 Пачуў СПАДАР маленьне мае, СПАДАР малітву маю прыйме.
11 Хай будуць засаромлены й вельма перапалоханы ўсі непрыяцелі мае; хай зьвернуцца а засаромяцца якга.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:
- Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
- Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
- Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
- Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.
Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.
Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:
Псалтыр, Псальм 6. Пераклад Яна Станкевіча.
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.