Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр, 71 Псалтыр, 71 глава

1 Да Цябе, СПАДАРУ, уцякаю; няхай не засаромлюся на векі!
2 У справядлівасьці Сваёй вывальні мяне й выбаў мяне; нахіні вуха Свае да мяне й выбаў мяне!
3 Будзь імне скалаю прытулішча прыходзіць кажначасна; Ты расказаў вывальніць мяне, бо скала мая а горад Ты.
4 Божа мой! выбаў мяне ад рукі нягоднікаў, ад рукі крыўдніка а ўцісканьніка;
5 Бо Ты надзея мая, Спадару мой СПАДАРУ, давер мой з маладосьці мае.
6 На Цябе я апіраюся ад улоньня; з нутра маці мае Ты вывеў мяне; у Табе хвала мая кажначасна.
7 Быццам дзіва я быў шмат каму, але Ты моцны ўцёк мой.
8 Мой рот напоўніцца хвалы Твае й харашыні Твае ўвесь дзень.
9 Не адкінь мяне ў часе старасьці; як высіліцца сіла мая, не пакінь мяне,
10 Бо змаўляюцца злосьнікі мае на мяне, і цікуючыя на душу маю радзяцца разам,
11 Кажучы: «Бог пакінуў яго; перасьлядуйце, схапіце яго, бо няма выбавіцеля».
12 Божа! не здаляйся ад мяне; Божа мой! на памогу імне барзьдзі.
13 Хай пасарамацяцца, хай шчэзнуць праціўнікі душы мае; хай зачырванеюцца із сораму а ганьбы шукаючыя ліха імне!
14 А я буду кажначасна спадзявацца й буду павялічаць хвалу Табе.
15 Мой рот будзе абяшчаць справядлівасьць Тваю, увесь дзень праз спасеньне Твае, бо я ня ведаю лікаў іх.
16 Увыйду ў моцы Спадара СПАДАРА, буду менаваць справядлівасьць, Тваю адно.
17 Божа, Ты вучыў мяне з маладосьці мае; і дагэтуль я абяшчаю чудосы Твае.
18 І аж да старасьці а сівізны, Божа, не пакінь мяне, пакуль не агалашу плячо Твае пакаленьню й кажнаму прыйдучаму празь сілу Тваю.
19 А справядлівасьць Твая, Божа, да вышыні; Ты, што робіш вялікія справы, Божа, хто, як Ты?
20 Ты, Каторы даў імне шмат якія й ліхія немарасьці, Ты ізноў ажывіш мяне, з глыбіняў зямлі ізноў падыймеш мяне.
21 Ты памножыш вялічча мае і ўзноў пацешыш мяне.
22 Таксама й я буду выхваляць Цябе на гусьлях, праўду Тваю, Божа мой; буду граць хвалу Табе на гарпе, Сьвяты Ізраеляў!
23 Вусны мае будуць гукаць з радасьці, бо я пяю Табе, і душа мая, каторую Ты выбавіў.
24 І язык мой увесь дзень будзе абяшчаць справядлівасьць Тваю, бо засарамочаны, бо паганьбены шукаючыя ліха імне.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 71 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.