Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр, 102 Псалтыр, 102 глава

1 Малітва ўбогага, калі ён высілены і перад відам СПАДАРОВЫМ вылівае жальбу сваю.
2 СПАДАРУ, пачуй малітву маю, і галашэньне мае няхай да Цябе прыйдзе.
3 Не хавай віду Свайго ад мяне таго дня, калі я ў бядзе; нахіні вуха Свае да мяне; у дзень, калі я гукаю, борзда адкажы імне;
4 Бо шчэзьлі ў дыме дні мае, і косьці мае спалены, як на вогнішчу.
5 Пабіта, як трава, і ссохла сэрца мае, так што я забыўся есьці хлеб свой.
6 З прычыны ёкату майго прыліпла косьць мая да цела майго.
7 Стаў я падобны да пэлікана пустыні і стаўся, як сава на разьвярненьнях.
8 Я чукавы і я, як птушка адзінотная на страсе.
9 Увесь дзень злосьнікі мае вернуць на мяне, злыя на мяне клінуць мяне.
10 Гэта ж я еў попел, як хлеб, і напітак свой з плачам мяшаў,
11 З прычыны абурэньня Твайго а гневу Твайго; бо Ты падняў мяне й кінуў мяне.
12 Дні мае, як сьцень, што чэзьне; і я, як трава, сохну.
13 Але Ты, СПАДАРУ, жывеш на векі, і памятка Твая ад пакаленьня да пакаленьня.
14 Ты паўстанеш, паспагадаеш Сыёну; бо пара зьмілавацца над ім; бо прышоў рок;
15 Бо зычаць слугі Твае камянёў яго, і яны зычлівыя да пылу яго.
16 І будуць баяцца народы імені СПАДАРОВАГА, і ўсі каралі зямлі — славы Твае;
17 Бо СПАДАР збудуе Сыён, зьявіцца ў славе Сваёй.
18 Прыхінецца да малітвы галечы й не пагрэбуе маленьням іхным.
19 Запішуць гэта прыйдучаму пакаленьню, і люд новаствораны будзе хваліць ЯГА,
20 Бо Ён глянуў далоў з вышыні сьвятыні Свае, СПАДАР ізь нябёс на зямлю глядзеў,
21 Каб пачуць ёкат вязьня, аслабаніць прызначаных на сьмерць,
22 Каб абяшчалі імя СПАДАРОВА на Сыёне й хвалу Ягоную ў Ерузаліме,
23 Як зьбяруцца ўсі люды й каралеўствы служыць СПАДАРУ.
24 Высіліў на дарозе сілу маю, скараціў дні мае.
25 Я сказаў: «Божа мой! не вазьмі мяне ў палавіцы дзён маіх. Гады Твае з пакаленьня да пакаленьня.
26 Здаўна Ты залажыў землі, і работа рук Тваіх нябёсы.
27 Яны загінуць, але Ты будзеш трываць; усі яны, як адзецьце, згніюць, як уборы, Ты адменіш іх, і адменяцца;
28 Але Ты тый самы, і гады Твае ня скончацца.
29 Сынове слугаў Тваіх будуць перабываць, і насеньне іхнае перад Табою ўмацуецца».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 102 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.