Библия Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

Псалтыр, 101 Псалтыр, 101 глава

1 Малітва спрагненага, калі ён смуткуе і вылівае прад Госпадам скруху сваю.
2 Госпадзе! пачуй малітву маю, і енк мой хай дойдзе да Цябе.
3 Не хавай аблічча Твайго ад мяне; у дзень смутку майго прыхілі да мяне вуха Тваё; у дзень, калі паклічу Цябе, адразу пачуй мяне.
4 Бо зьніклі, як дым, дні мае, і косткі мае абпаленыя, як галавешка;
5 сэрца маё ўражанае, і высахла, як трава, аж я забываюся есьці мой хлеб;
6 ад голасу стогну майго косткі мае прысталі да плоці маёй.
7 Я стаў падобны да пелікана ў пустыні; я зрабіўся як сыч у руінах;
8 ня сплю і сяджу, як адзінокая птушка на даху.
9 Кожны дзень клянуць мяне ворагі мае, і неабольнікі мае ганяць мяне.
10 Я попел ем замест хлеба, і пітво маё разбаўляю сьлязьмі,
11 ад гневу Твайго і абурэньня Твайго; бо Ты ўзвысіў мяне і скінуў мяне.
12 Дні мае быццам цень, які ўхіляецца; і я высах, быццам трава.
13 Ты ж, Госпадзе, вечна жывеш, і памяць пра Цябе з роду ў род.
14 Ты паўстанеш, умілажалішся з Сіёна? бо час літаваць яго, бо прысьпеў час;
15 бо рабы Твае палюбілі і каменьне ягонае, і попел ягоны шкадуюць.
16 І збаяцца народы імя Гасподняга, і ўсе цары зямныя — славы Тваёй.
17 Бо збудуе Гасподзь Сіён, і зьявіцца ў славе Сваёй;
18 паглядзіць на малітву бездапаможных, і не пагардзіць малітваю іхняй.
19 Пра гэта напісана будзе роду наступнаму, і пакаленьне наступнае ўславіць Госпада,
20 бо Ён прынік са сьвятой гары Сваёй; зь нябёсаў глянуў Гасподзь на зямлю,
21 каб пачуць стогны вязьняў, раскаваць сыноў сьмерці,
22 каб абвяшчалі на Сіёне імя Гасподняе, і славу Яму — у Ерусаліме,
23 калі зьбяруцца народы разам і царствы служыць Госпаду.
24 Стаміў Ён на шляху сілу маю, скараціў дні мае.
25 Я сказаў: Божа мой! не забяры мяне на палавіне дзён маіх. Твае гады ў роды родаў.
26 На пачатку Ты, Госпадзе, заснаваў зямлю, і нябёсы — дзея рук Тваіх;
27 яны загінуць, а Ты застанешся; і ўсе яны, як рыза, спарахнеюць, і, як адзеньне, Ты пераменіш іх, — і зьменяцца;
28 але Ты — той самы, і гады Твае ня скончацца.
29 Сыны рабоў Тваіх будуць жыць, і семя іхняе ўмацуецца прад абліччам Тваім.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 101 глава. Пераклад Васіля Сёмухі

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.