1 Псальма Асафава. Бог над багамі, Гасподзь, прамовіў, і заклікае зямлю, ад усходу сонца да захаду.
2 Зь Сіёна, які ёсьць карона красы, зьяўляецца Бог,
3 ідзе Бог наш — і не маўчыць: перад ім вагонь пажыральны, а вакол Яго моцная бура.
4 Ён заклікае нябёсы згары, і зямлю — народ Свой судзіць:
5 «зьбярэце Мне пабожных Маіх, што пры ахвяры склалі са мной запавет».
6 І абвесьцяць нябёсы праўду Ягоную; бо судзьдзя гэты — Бог.
7 Слухай, народзе Мой, буду Я прамаўляць, Ізраіле! буду Я сьведчыць супроць цябе: Я — Бог, твой Бог.
8 Не за ахвяры твае Я дакарацьму цябе; цэласпаленьні твае заўжды прада Мною,
9 не вазьму цяляці з дома твайго, ні казлоў з кашараў тваіх;
10 бо Мае ўсе зьвяры ў лесе, і быдла на тысячы гор,
11 ведаю ўсё птаства ў гарах і зьвер польны прада Мною.
12 Калі б Я быў галодны, дык не сказаў бы табе; бо Мой сусьвет і ўсё, што яго напаўняе.
13 Ці ем Я валовае мяса, і ці п’ю Я казьліную кроў?
14 Прынясі Богу ў ахвяру падзяку, і выконвай твае абяцаньні Ўсявышняму,
15 і пакліч Мяне ў дзень смутку; Я ўратую цябе, і ты ўславіш Мяне.
16 А грэшніку кажа Бог: чаго прапаведуеш ты ўстанаўленьні Мае і бярэш Мой запавет у вусны твае,
17 а сам ненавідзіш Маё настаўленьне, і словы Мае за сябе адкідаеш?
18 Калі бачыш ты злодзея, лагодзішся зь ім, і зь пералюбцамі стасункуешся,
19 вусны твае пускаеш на слова ліхое і язык твой хітрыну пляце;
20 сядзіш і на брата твайго намаўляеш, на сына маці тваёй паклёпы пускаеш;
21 ты гэта рабіў, і Я маўчаў; ты падумаў, што Я такі самы, як ты. Выкрыю цябе, і пакажу вачам тваім грахі твае.
22 Зразумейце гэта вы, хто забывае Бога, каб Я не забраў вас, бо ня будзе каму ратаваць.
23 Хто ў ахвяру падзяку прыносіць, той шануе Мяне, і хто на дарогі свае зважае, таму пакажу Я Божы ратунак!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Псалтыр, Псальм 49. Пераклад Васіля Сёмухі.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Псалтыр, Псальм 49 в переводах:
Псалтыр, Псальм 49, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Толкования Августина
  6. Комментарии Скоуфилда
  7. Комментарии Сперджена


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.