Библия Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

Псалтыр, 58 Псалтыр, 58 глава

1 Кіроўцу хору. Не загубі. Залатая псальма Давіда, калі Саўл паслаў пільнаваць дом ягоны, каб забіць яго.
2 Вызваль мяне ад маіх ворагаў, Божа мой! абарані мяне ад тых, што на мяне паўстаюць.
3 вызваль мяне ад злачынцаў; уратуй ад крыважэрных,
4 бо вось, яны цікуюць за душою маёю; на мяне зьбіраюцца дужыя, не за правіну маю і не за грэх мой, Госпадзе;
5 бязь віны маёй зьбягаюцца і зброю рыхтуюць; паўстань мне на дапамогу, і паглядзі.
6 Ты, Госпадзе, Божа сілы, Божа Ізраілеў, паўстань, каб наведаць усе народы, не шкадуй нікога зь бязбожных беззаконьнікаў:
7 увечары вяртаюцца яны, як сабакі скуголяць, і вакол горада ходзяць:
8 вось, яны вырыгаюць нагану сваім языком; у іхніх вуснах — мечы: «бо», думаюць, «хто чуе?».
9 Але Ты, Госпадзе, зь іх пасьмяешся; Ты пасароміш усе народы.
10 Сіла — у іх, але я да Цябе іду, бо Бог — мой заступнік.
11 Бог мой, Які любіць мяне, папярэдзіць мяне; Бог дасьць мне глядзець на ворагаў маіх.
12 Не забівай іх, каб не забыўся народ мой; разьвей іх сілаю Тваёю, і скінь іх, Госпадзе, наш абаронца.
13 Слова іхняга языка ёсьць грэх іхніх вуснаў; няхай пыхай сваёю яны зловяцца, за прысягу і за ману, якую яны вымаўляюць.
14 У гневе іх зьнішчы, зьнішчы, каб прапалі яны; і хай ведаюць, што Бог валадарыць над Якавам аж да краю зямлі.
15 Хай вяртаюцца ўвечары, як сабакі скуголяць, і вакол горада ходзяць;
16 хай бадзяюцца, ежу шукаюць, і ў нянасыці ночы праводзяць.
17 А я буду славіць сілу Тваю і з самае раніцы ласку Тваю абвяшчаць; бо Ты быў аслонаю мне і сховам у дзень майго бедства.
18 Сіла мая! Цябе буду я апяваць; бо Бог — мой заступнік, Бог мой, Які любіць мяне.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 58 глава. Пераклад Васіля Сёмухі

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.