Библия Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

Псалтыр, 23 Псалтыр, 23 глава

1 Псальма Давідава. У першы дзень тыдня. Гасподняя зямля і ўсё, што на ёй, сусьвет і ягоныя жыхары,
2 бо Ён заснаваў яе на морах, і на рэках яе ўгрунтаваў.
3 Хто падымецца на гару Гасподнюю, альбо хто стане на сьвятым месцы Ягоным?
4 Той, у каго рукі невінаватыя і чыстае сэрца, не прысягаў хто душою сваёю напуста і не бажыўся хлусьліва,
5 той атрымае дабраславеньне ад Госпада і літасьць ад Бога, Збаўцы свайго.
6 Такі род усіх, што шукаюць Яго, шукаюць аблічча Твайго, Божа Якаваў!
7 Падымеце шчыты свае, брамы, і падымецеся, дзьверы вечныя, і ўвойдзе Цар славы!
8 Хто гэты Цар славы? — Гасподзь, моцны і дужы, Гасподзь, дужы ў змаганьні.
9 Падымеце шчыты вашыя, брамы, і падымецеся, дзьверы вечныя, і ўвойдзе Цар славы!
10 Хто гэты Цар славы? — Гасподзь сілаў, Ён — Цар славы.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 23 глава. Пераклад Васіля Сёмухі

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.