Библия Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

Псалтыр, 7 Псалтыр, 7 глава

1 Песьня-плач, якую Давід сьпяваў Госпаду ў справе Хуса, з племя Веньямінавага.
2 Госпадзе Божа мой! на Цябе спадзяваньне маё; уратуй мяне ад усіх маіх ганіцеляў, і вызвалі мяне;
3 хай ня вырве ён душы маёй, быццам леў, які турзае, калі збаўцы няма.
4 Госпадзе Божа мой! калі што я зрабіў, калі ёсьць няпраўда ў руках маіх,
5 калі я ліхам плаціў таму, хто быў у згодзе са мною, — а я ж ратаваў і таго, хто бяз прычыны стаўся маім ворагам,
6 дык няхай вораг перасьледуе душу маю і дагоніць, і жыцьцё маё хай удратуе ў зямлю, і славу маю хай аберне ў нішто.
7 Устань, Госпадзе, у гневе Тваім; паўстань супраць шаленства маіх ворагаў, прачніся дзеля мяне на суд, які Ты прызначыў,
8 сьціжма людзей стане навокал Цябе; над ёй падыміся ў вышыні.
9 Гасподзь судзіць народы. Судзі мяне, Госпадзе, паводле праўды маёй, паводле беспахібнасьці маёй.
10 Хай суймецца злосьць бязбожных, а справядлівага ўмацуй, бо Ты выпрабоўваеш сэрца й нутрыну, праведны Божа!
11 Шчыт мой у Богу, Які шчырых сэрцам ратуе.
12 Бог — судзьдзя справядлівы і Бог — кожны дзень спаганяе сурова,
13 калі хто не навяртаецца, Ён вострыць Свой меч, напінае Свой лук і цаляе зь яго;
14 рыхтуе яму прылады сьмерці, і вагністымі робіць стрэлы Свае.
15 Вось няпраўду зачаў бязбожны, зацяжарыў крыўдаю і ману сабе спарадзіў,
16 капаў дол і выкапаў яго, і ўпаў у яму, якую выкапаў:
17 абернецца злосьць ягоная на ягоную галаву, і зладзейства ягонае на цела ягонае ападзе.
18 Слаўлю Госпада па праўдзе Ягонай і сьпяваю імю Госпада Ўсявышняга.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 7 глава. Пераклад Васіля Сёмухі

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.