Библия Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

Псалтыр, 144 Псалтыр, 144 глава

1 Хвала Давідава. Хваліць буду Цябе, Божа мой, Цару мой, і дабраслаўляць імя Тваё векі вечныя.
2 Кожны дзень дабраслаўляць буду Цябе і хваліць імя Тваё векі вечныя.
3 Вялікі Гасподзь і праслаўлены вельмі, і веліч Ягоная недасьледная.
4 Род у род будзе хваліць дзеі Твае і абвяшчаць магутнасьць Тваю.
5 А я буду разважаць пра высокую славу велічы Твайго і пра дзівосных дзеі Твае.
6 Буду казаць пра моц страшных дзеяў Тваіх, і я буду абвяшчаць веліч Тваю.
7 Будуць абвяшчаць памяць вялікай даброці Тваёй і распавядацьмуць праўду Тваю.
8 Шчодры і міласэрны Гасподзь, вельмі цярплівы і вельмі мілажальны.
9 Добры Гасподзь да ўсіх, і шчадроты Ягоныя на ўсіх дзеях Ягоных.
10 Хай славяць Цябе, Госпадзе, усе дзеі Твае, і хай дабраслаўляюць Цябе сьвятыя Твае;
11 хай прапаведуюць славу царства Твайго і распавядаюць пра магутнасьць Тваю,
12 каб перадаць сынам чалавечым пра моц Тваю і пра слаўную веліч царства Твайго.
13 Царства Тваё — царства ўсіх вякоў, і валадарства Тваё — ва ўсе роды.
14 Гасподзь падтрымлівае ўсіх, хто падае, і падымае ўсіх, хто ўпаў.
15 Вочы ўсіх спадзяюцца на Цябе, і Ты даеш ім ежу сваім часам;
16 адкрываеш руку Тваю і корміш усіх жывых па добрай волі.
17 Праведны Гасподзь на ўсіх дарогах Сваіх і добры ва ўсіх дзеях Сваіх.
18 Блізкі Гасподзь да ўсіх, хто кліча Яго, да ўсіх, хто кліча Яго ў праўдзе.
19 Жаданьне тых, што баяцца Яго, Ён выконвае, скаргі іхнія чуе, і ратуе іх.
20 Асланяе Гасподзь усіх, хто любіць Яго, а ўсіх бязбожных зьнішчае.
21 Вусны мае вымавяць хвалу Гасподнюю, і хай дабраслаўляе ўсякае цела сьвятое імя Ягонае вечна.

Примечания к тексту

5 У друкаванай версіі прапушчаны 5 верш, а 6-й ідзе пад нумерам 5.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 144 глава. Пераклад Васіля Сёмухі

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.