1 Пахвальная песня Давіда.
Усхвалю Цябе, Божа мой, Цару мой,
І дабраслаўлю імя Твае на векі і векі вечныя.
2 На ўсялякі дзень буду дабраславіць Цябе
І хваліць імя Твае на векі і векі вечныя.
3 Вялікі і праслаўны Госпад,
Няма абмежавання велічы Тваёй.
4 Род і род усхваляць справы Твае і моц Тваю ўзвесцяць,
5 Пра хараство славы сятыні Тваёй распавядуць і пра цуды Твае паведаюць.
6 Пра моц вялікую Тваю будуць казаць
І пра веліч Тваю паведаюць.
7 Мноства дабрыні Тваёй прыгадаюць
І праўдзе Тваёй узрадуюцца.
8 Шчодры і міласэрны Божа,
Шматцярпялівы і шматміласны.
9 Міласэрны Бог да ўсяго,
І шчодрасць Яго ва ўсіх справах Ягоных.
10 Няхай уславіць Цябе, Божа, усё сатворанае Табою,
І прападобныя Твае няхай дабраславяць Цябе.
11 Няхай славу царства Твайго кажуць
І пра моц Тваю паведаюць.
12 Распавядуць сынам чалавечым пра сілу Тваю
І пра славу хараства Царства Твайго.
13 Царства Твае — Царства на ўсі часы, і Дзяржава Твая ва ўсякім родзе і родзе.
Верны Госпад усім словам Саім і святы ва ўсіх справах Сваіх.
14 Падтрымлівае Бог усіх падаючых
І ўздымае ўсіх нізрынутых.
15 Вочы ўсіх на Цябе глядзяць,
Ты падаеш усім ежу дабрачасова.
16 Адчыняеш Ты руку Сваю
І усялякае жывое жаданне добрае выконваеш.
17 Правядны Божа ва ўсіх шляхах Сваіх
І святы ва ўсіх справах Сваіх.
18 Блізка Бог да ўсіх, хто заклікае Яго,
Хто заклікае Яго па праўдзе.
19 Волю богабаязных выконвае
І малітву іх чуе і ратуе іх.
20 Захавае Бог усіх любячых Яго,
А грэшных усіх панішчыць.
21 Славу Богу выкажуць вусны мае,
І дабраўславіць усялякая плоць імя святое Яго на век і векі вечныя.