1 Кіроўцу хора. Песня. Псалом Давіда.
2 Божа, ушчодры нас і дабраславі нас,
Прасвяці нас тварам Тваім і пашкадуй нас.
3 Каб зразумелі на зямлі мы шлях Твой,
І для ўсіх народаў ратаванне Твае.
4 Да ўславяць Цябе людзі, Божа,
Да ўславіць Цябе ўсё чалавецтва.
5 Да ўзвясяляцца пра Цябе народы,
Бо судзіш людзям справядліва і кіруеш плямёнамі.
6 Да ўславяць Цябе людзі, Божа,
Да ўславіць Цябе ўсё чалавецтва.
7 Зямля прынясла плод свой,
Дабраславі нас, Божа, Божа наш.
8 Дабраславі нас, Божа,
І падзівяцца Табе ўсе канцы зямлі.