1 Кіраўніку хору: песьня. Псальм. Слаўце Бога, ўсе землі!
2 Сьпявайце аб славе іменьня Ягонага, абвяшчайце славу й хвалу Яго!
3 Кажэце да Бога: Які Ты страшны ў дзеяньнях Тваіх! Дзеля велічы моцы Тваёй падлыгваюць Табе Твае ворагі.
4 Усе землі будуць Табе пакланяцца й славіць Цябе, будуць імя Тваё выхваляці. (Зэля)
5 Пайдзеце-ж, пагледзьце дзеяньні Бога, страшнога ў справах проці сыноў чалавечых.
6 ён абярнуў мора ў сушу, пеша яны перайшлі праз раку; тамака радаваліся мы ў Ім!
7 Ён Сваёй моцай пануе навекі; вочы Яго за народамі сочаць, каб не паўставалі бунтары. (Зэля)
8 Слаўце, народы, нашага Бога й гучна абвяшчайце хвалу Яго,
9 што душы нашай жыцьцё дараваў і нашай стапе ня даў пахіснуцца.
10 Бо Ты дасьведчыў нас, Божа! Ператапіў нас агнём, як срэбра ператапляецца.
11 Ты заганяў нас у сеці, цяжкімі путамі бёдры нам ціснуў.
12 Ты нам садзіў чалавека на голаў; ішлі мы ў вагонь і ваду, але Ты нас на волю выводзіў.
13 З цэлапаленьнямі ў Дом Твой пайду і споўню Табе абяцаньні мае,
14 што вусны мае прыракалі, што ў горы маім мой язык вымаўляў.
15 Цэлапалёньні з тлустых авечак прынясу Табе з пахам ахвярным баранаў; валоў і казлоў прынясу на ахвяру. (Зэля)
16 Хадзеце, паслухайце ўсе, хто Бога баіцца: я раскажу вам, што для душы маёй Ён учыніў.
17 Яго я клікаў вуснамі маімі, і хваленьне было на маім языку.
18 Калі-б меў я ў думцы сваёй беззаконнае, Госпад мяне-б не паслухаў!
19 Ды Бог пачуў і зважыў на голас маленьня майго.
20 Няхай будзе пахвалены Бог, што малітвы маёй не адкінуў і ласкі Сваёй не пазбавіў мяне!

Примечания к тексту

* Зэля — гэта знак музычны, быццам сгеsсеndо; ён паказуе, што музыка, якая ціха падыгрывае, павінна зайграць мацней і адзначыць гэтым канец адрыўку, або заканчэньне песьні.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 66 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.