1 Кіраўніку хору: паводле Ядутуна. Псальм Асапавы.
2 Голас мой да Бога, і буду галасіці; голас мой да Бога, каб пачуў мяне.
3 У дзень тугі маёй шукаю я Госпада; уначы рука мая працягнулася і ня спускаецца; душа не дала пацешыць сябе.
4 Бога ўспамінаю і стогну; разважаю, а душа ўстрывожана. (Зэля)
5 Ты не даеш мне заплюшчыць павекі мае; трывога прыйшла на мяне, і не магу гаварыць.
6 Разважаю аб днях даўных, аб гадох вякоў мінулых.
7 Уначы ўспамінаю песьні мае, разважаю ў сэрцы маім, і дух мой дапытываецца:
8 Няўжо-ж адцураўся Госпад навекі і ня будзе больш спагадаць?
9 Няўжо-ж назаўсёды канец ласцы Ягонай, і вернасьць з роду ды ў род прыпынілася?
10 Няўжо-ж Бог забыў міласэрнасьць Сваю і ў гневе Сваім літасьць Сваю?
11 І сказаў я: Гэта-ж мука мая, што правіца Ўсявышняга зьмянілася.
12 Успамяну я дзеяньні Госпада; але, успамінаці буду дзіўныя дзеяньні Твае спрад вякоў.
13 Буду разважаці аб усіх учынках Тваіх і аб вялікіх дзеяньнях Тваіх апавядаціму.
14 У сьвятасьці, Божа, Твой шлях; хто-ж гэткі вялікі, як наш Госпад Бог?
15 Ты Бог, што цуды робіць. Ты выявіў магутнасьць Тваю пасярод народаў.
16 Рукой Тваёй Ты народ Твой вызваліў, сыноў Якуба й Язэпа. (Зэля)
17 Убачыўшы Цябе, о Божа, убачыўшы Цябе, воды задрыжэлі, і глыбіні бяздонныя зварухнуліся.
18 Патокамі воднымі люнулі хмары густыя; грымелі аблокі, і лёталі стрэлы Твае.
19 У віхры голас грымоту Твайго разнасіўся; маланкі ўвесь сьвет асьвятлялі; зямля дрыжэла й гудзела.
20 Праз мора йшоў шлях Твой, і праз воды вялікія сьцежка Твая, і сьлядоў Тваіх нельга пазнаці.
21 Ты вёў Твой народ, як авечкі, рукой Маісея й Аарона.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 77 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.