1 Кіраўніку хору із сыноў Карэявых: навука.
2 Божа! Мы чулі вушыма сваімі, і бацькі нашы наказуюць: вялікае дзела зрабіў Ты ў іхнія дні, у дні старадаўныя.
3 Тваёю рукою Ты павыгнаў народы, а іх абсадзіу; паганаў зьніштожыў, а іх Ты размножыў.
4 Бо ня ўласным мячом яны землю здабылі, перамогу дала ім ня ўласная сіла, а правіца Твая і рука Твая, і сьветласьць аблічча Твайго, бо Ты быў прыхільны да іх!
5 Ты-ж Цар мой, о Божа! Дык пашлі ўспамогу Якубу!
6 Праз Цябе мы паб’ём гнібіцеляў нашых ды ворагаў нашых раздавім,
7 бо не на лук спадзяюся я, і ня меч мой мне дасьць перамогу,
8 а Ты нам даеш перамогу над ворагам нашым і тых выгубляеш, што нас ненавідзяць.
9 Усе дні мы хвалімся Богам, і навекі імя Тваё будзем мы славіць! (Зэля)
10 І ўсё-ж Ты нас адцураўся і нас асароміў, ды больш ня йдзеш разам з войскамі нашымі.
11 Ты павярнуў нас наўцёкі прад тым, хто, нас уціскае, а ненавісьнікі нашыя нас рабавалі.
12 Ты нас аддаў, як авечкі, каб нас паелі, і расьцярушыў нас між паганаў.
13 Ты прадаў Твой народ за марную плату і нічога не скарыстаў праз гэта.
14 Ты аддаеш нас на ганьбаваньне суседзям нашым, на лаянку й насьмешкі тых, што навакол нас.
15 Ты ў прыказку ўвёў нас міжы паганамі, і народы ківаюць галовамі над намі.
16 Ганьба мая ўсьцяж стаіць прад вачыма маімі, і сорам, што выпаў мне, пакрывае мяне,
17 бо мушу выслухіваць тых, што саромяць ды лаюць мяне, і бачыць ворагаў ды мсьціцеляў.
18 Усё гэта звалілася на нас, хоць мы не забылі Цябе і вернасьці запаведзі Тваёй не зламалі.
19 Не адступілася сэрца нашае, не адхіліўся крок наш ад сьцежкі Тваёй,
20 аднак Ты скрышыў нас у зямлі шакаляў, і цемрай сьмяротнай Ты нас атуліў.
21 Калі-б мы забылі імя нашага Бога і да чужога нашы рукі цягнулі,
22 ці-ж бы наш Бог не дазнаўся аб гэтым? Тайны сэрца вядомы-ж Яму!
23 Але-ж дзеля Цябе забіваюць нас штодня, лічаць нас за гавечкі, празначаныя на зарэз.
24 Збудзіся! Што сьпіш, Пане? Прачхніся, не адкінь нас навекі!
25 Чаму Ты хаваеш аблічча Тваё, забываеш тугу і прыгнечаньне нашае?
26 Бо наша душа ўкінена ў пыл; к зямлі наша цела прыліпла.
27 Паўстань на ўспамогу нам, збаў дзеля ласкі Тваёй!
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 44 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.