1 Хвалеце Госпада, бо добры Ён, бо навекі ласка Ягоная!
2 Няхай кажа Ізраіль: навекі ласка Ягоная!
3 Хай дом Ааронавы скажа: навекі ласка Ягоная!
4 Хай скажуць тыя, што Бога баяцца: навекі ласка Ягоная!
5 Із уціску клікнуў я Госпада, і пачуў мяне Госпад ды паставіў на вольным прасторы.
6 Госпад за мяне — і я не баюся: што маглі-б зрабіці мне людзі?
7 Госпад за мяне, сярод успаможнікаў маіх, і перамагу тых, што мяне ненавідзяць.
8 Ляпей шукаці патолі у Госпада, чым на людзей спадзявацца.
9 Ляпей шукаці патолі ў Госпада, чым на магнатаў надзею ўскладаць.
10 Усе пагане мяне абступілі, ды іменем Госпада іх запраўды перамог я.
11 Абступілі мяне, акружылі, ды іменем Госпада іх запраўды перамог я.
12 Абселі мяне, быццам пчолы соты, ды згарэлі яны, як агонь з цярніны: імем Гасподнім я іх запраўды перамог!
13 Крэпка папхнулі мяне, каб мне ўпасьці, ды Госпад мяне падтрымаў.
14 Госпад сіла мая й мая песьня, ад Яго прыйшло мне спасеньне.
15 Радасны крык перамогі чуваць у палатках пабожных: правіца Гасподня вялікіх даказвае рэчаў.
16 Правіца Гасподпя ўзвышае, правіца Гасподня вялікіх даказвае рэчаў.
17 Не памру, а жыць буду і аб дзеяньнях Госпада буду казаці.
18 Хоць і караў Ён мяне, а сьмерці мяне не аддаў.
19 Расчынеце вароты справядлісасьці мне: увайду я праз іх, каб Госпада славіць.
20 Вось вароты Гасподнія: пабожныя ўвойдуць праз іх.
21 Слаўлю Цябе, што Ты выслухаў мяне і стаўся збаўленьнем маім!
22 Камень, што яго адкінулі будаўніхі, ён стаўся галавой вугла.
23 Ад Госпада гэтае і дзіўна ў вачох нашых!
24 Вось дзень, што стварыў яго Госпад: давайце весяліцца й радавацца ў ім!
25 О Госпадзе, успамажы! О Госпадзе, дай удачу!
26 Багаслаўлены той, хто ўваходзе ў імя Гасподняе: багаслаўляем мы вас із сьвятыні Гасподняе.
27 Госпад ёсьць Бог, і Ён асьвятліў нас: вядзеце ахвяру да рагоў ахвярніку!
28 Ты мой Бог; Цябе буду я славіць, Цябе, Божа мой, вывышшаць!
29 Хвалеце Госпада, бо добры Ён, бо ласка Яго навекі!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Псальмаў, Псальм 118. Пераклад Л. Дзекуць-Малея.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Псальмы, Псальм 118 в переводах:
Псальмы, Псальм 118, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Толкования Августина
  6. Комментарии Скоуфилда
  7. Комментарии Сперджена


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.