1 Аб Салямоне. Псальм Давідавы. Божа, дай суд Твой цару й справядлівасьць Тваю сыну цараваму,
2 каб судзіў народ Твой паводле справядлівасьці і ўбогіх Тваіх водле права,
3 каб прынесьлі горы супакой народу і ўзгоркі — справядлівасьць,
4 каб ён людзям убогім даваў справядлівасьць, памагаў-бы дзецям гарапашнікаў ды скрышыў гвалтаўнікоў.
5 Няхай мецімуць страх прад Табой з роду ў род, пакуль будзе сонца ды месяц.
6 Хай зыходзе, як дождж на луку сьвежаскошаную, як кроплі дажджовыя, што зямля ад іх вільгатнее.
7 Хай пабожны ў яго дні з-красуе, і супакой запануе, пакуль месяц ня спыніцца.
8 І няхай ён пануе ад мора да мора і ад ракі аж да краю зямлі.
9 Калені прад ім схіляць будуць праціўнікі, а ворагі ягоныя лізацімуць пыл.
10 Цары Тарсу й астравоў дары яму панясуць; цары Арабіі й Сабы прынясуць яму даніну.
11 І ўсе цары будуць яму пакланяцца, усе народы яму служыць будуць.
12 Бо ён ратуе ўбогага, які помачы кліча, і ўцісьнёнага й тога, што ўспамогі ніякай ня мае.
13 Над мізэрным і ўбогім літуецца ён і спасае душу бедакоў.
14 З уціску й гвалту вызваляе іх душы, і ў вачох яго кроў іх мае цану.
15 І будзе ён жыць, і даваць яму будуць з Арабіі золата; будуць маліцца ўсьцяж за яго, багаслаўляць што-дня будуць.
16 Будзе дастатак збожжа ў зямлі, на горных вяршынах; каласы яго будуць шумець, як Ліван, і па местах размножацца людзі, быццам зельле у полі.
17 Навекі ўхаваецца імя ягонае, пакуль сонца будзе трываці. Багаслаўлены будуць у ім усе плямёны, будуць славіць яго ўсе народы.
18 Няхай будзе пахвалены Госпад, Бог Ізраіляў, што Сам Сабой робіць цуды.
19 І імя Яго слаўнае хай будзе хвалёна навекі, і ўсе землі хай поўняцца славай Яго! Амін! Амін!
20 Канец малітвам Давіда, сына Ясьсейвага.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Псальмаў, Псальм 72. Пераклад Л. Дзекуць-Малея.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Псальмы, Псальм 72 в переводах:
Псальмы, Псальм 72, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Толкования Августина
  6. Комментарии Скоуфилда
  7. Комментарии Сперджена


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.