1 Кіраўніку хору: на лад песьні: Памры за сына. Псальм Давідавы.
2 Выслаўляціму Госпада ад усяго сэрца; усе цуды Твае абвяшчаць буду.
3 Буду радавацца й весяліцца дзеля Цябе, буду выслаўляць імя Тваё, о, Найвышэйшы,
4 бо ворагі мае, уцякаючы, спаткнуліся й пагінулі перад абліччам Тваім.
5 Ты правёў суд мой і завяршыў справу маю; як справядлівы Судзьдзя, Ты сеў на пасадзе.
6 Ты ўзбурыўся на паганаў, вынішчыў бязбожнікаў, імя іхняе на вечныя вякі загладзіў
7 Ворагі зьнішчаны — руіна навекі! І месты разбурыў Ты, памяць аб іх счэзла.
8 Але Госпад існуе навекі; Ён паставіў пасад Свой, каб чыніці суд,
9 і будзе судзіць увесь сьвет па праўдзе і чыніць суд над народамі паводле справядлівасьці.
10 І будзе Госпад прыпынкам для прыгнечаных, апорай у час тугі.
11 На Цябе спадзявацца будуць тыя, што ведаюць імя Тваё, бо Ты не пакідаеш тых, хто шукае Цябе, Госпадзе!
12 Хваліце Госпада, што сядзіць на Сыоне, апавядайце між народамі ўчынкі Яго!
13 Бо Ён, што зыскуе за кроў, прыпомніў аб іх: Ён не забыўся аб плачу ўцісканых.
14 Зьлітуйся нада мною, Госпадзе! Глянь на муку маю ад тых, што ненавідзяць мяне, — Ты, што падыймаеш мяне ад брамы сьмерці,
15 каб я абвяшчаў усю хвалу Тваю, у брамах дачкі Сыонавае радаваўся з збаўленьня Твайго.
16 Паўваліваліся пагане ў яму, што самі выкапалі; у сеці, што ўкрадкам панастаўлялі, ублуталася нага іхняя.
17 Госпад даў пазнаць Сябе, учыніўшы суд; у ўчынках рук сваіх заблутаўся бязбожнік. (Зэля)
18 Зыйдуць бязбожнікі ў пекла — усе народы ў пекла, што Бога забылі.
19 Бо не навекі забыты будзе ўбогі, надзея нешчасьлівых ня згіне назаўсёды.
20 Паўстань, Госпадзе, ня дай людзям здабыць перавагу; пагане мусяць быць суджаны перад абліччам Тваім.
21 Напусьці жах на іх, Госпадзе! Няхай пазнаюць пагане, што яны людзі! (Зэля)

Примечания к тексту

* Зэля — гэта знак музычны, быццам сгеsсеndо; ён паказуе, што музыка, якая ціха падыгрывае, павінна зайграць мацней і адзначыць гэтым канец адрыўку, або заканчэньне песьні.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 9 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.